«Вы — наше будущее!». Как прошла встреча молодых специалистов-2019 в райисполкоме?
16.10.2019
—
Разное
|
Маладыя спецыялісты-2019 сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады і арганізацый Асіповіччыны
Апладысментамі віталі навічкоў працоўнай моладзі ўстаноў адукацыі і спорту, аховы здароўя, культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, чыгункі, праваахоўных органаў, пажарных, ваенных і г.д. З прывітальнымі словамі і пажаданнямі да маладых людзей звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна. Аб пытаннях сацыяльна-прававой абароненасці нагадала начальнік аддзела працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Ала Сімановіч, а работнік ЦБП № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк” Жанна Русаковіч акрэсліла асноўныя пункты сістэмы дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пачынаючых работнікаў. Як праводзіць вольны час з карысцю і актыўна? Аб гэтым распавялі першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец і адміністратар спарткомплексу “Жамчужына” Ілля Бондараў. З наказам ад старэйшага пакалення да юнакоў і дзяўчат звярнулася прадстаўніца працоўнай дынастыі медработнікаў, ветэран працы Ала Плахоціна, а святочны настрой на працягу сустрэчы стваралі мясцовыя артысты. Напрыканцы дзясятак галоўных удзельнікаў мерапрыемства ад імя сваіх калег па году выпуску расказалі, хто ж яны такія — маладыя спецыялісты-2019. Спадзяёмся, усе, хто прыбыў на Асіповіччыну працаваць усяго толькі пару месяцаў таму, застануцца з намі надоўга. Вітаем! Марыя ТАЛЕЙКА. m.taleiko@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладыя спецыялісты-2019 сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады і арганізацый Асіповіччыны У раёне ўжо даўно існуе добрая традыцыя: вітаць моладзь з розных сфер...
|
|