Школьніца патэлефанавала на выпадковы нумар і "замініравала" дом у Гомелі
16.10.2019 17:00
—
Разное
|
Жылы дом быў ачэплены міліцыяй / gomel.mvd.gov.by Міліцыя высветліла, хто паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў 9-павярховым жылым доме па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі. Эвакуацыя 50 чалавек была праведзена пасля таго, як адной з жыхарак патэлефанавала невядомая дзяўчына і сказала пра закладзеную "бомбу". Высветлілася, што гэта была 12-гадовая школьніца з Добрушскага раёна. Яна ўзяла мабільны тэлефон у аднакласніцы і набрала выпадковы нумар, Пасля паведамлення пра небяспеку і эвакуацыі людзей, сапёры праверылі ўсе чатыры пад'езды жылога дома, але нічога падазронага не знайшлі. Праверку праводзіць добрушская міліцыя. Крымінальная адказнасць школьніцы не пагражае, паколькі яна наступае з 14 гадоў. Аднак, як мінімум, яе сям'і давядзецца кампенсаваць выдаткі, якія пайшлі на правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жылы дом быў ачэплены міліцыяй / gomel.mvd.gov.by Міліцыя высветліла, хто паведаміў пра выбуховае прыстасаванне ў 9-павярховым жылым доме па вуліцы Яфрэмава ў Гомелі....
|
|