У лесе пад Рагачовам у зямлянцы затрымалі мужчыну, які "партызаніў" 6 гадоў
16.10.2019 19:12
—
Разное
|
Лясная "база" нелегала / МУС У лесе пад Рагачовам у зямлянцы затрымалі мужчыну, які 6 гадоў знаходзіўся на нелегальным становішчы. Такім чынам ён спрабаваў пазбегнуць пакарання за крадзяжы. Як Паляўнічы распавёў участковаму міліцыянеру, што сустрэў у лесе невядомага мужчыну з роварам. А грыбнікоў у тых месцах не бывае. Міліцыянер вырашыў праверыць на месцы інфармацыю. Ён прайшоў па лесе 4 кіламетры, калі знайшоў... зямлянку. Унутры на ложку спаў "партызан" — мужчына ў бушлаце і шапцы. У ім участковы пазнаў вяскоўца, які знік 6 гадоў таму. Мужчына быў затрыманы, яго завезлі ў Рагачоў. Па словах затрыманага, спачатку ён з'ехаў у Расію, дзе нелегальна працаваў. Аднак за працу яму не заплацілі, і вясковец вярнуўся ў родныя месцы. Ён пабудаваў у лесе жыллё і забяспечваў сябе начнымі крадзяжамі. Ежу гатаваў на вогнішчы ці на газавай гарэлцы. З людзьмі размаўляў толькі калі хадзіў на бераг Дняпра, дзе былі незнаёмыя рыбакі. Таксама слухаў радыёпрыймач. У крымінальных справах мужчыны больш за 40 эпізодаў крадзяжоў, якія адбыліся ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясная "база" нелегала / МУС У лесе пад Рагачовам у зямлянцы затрымалі мужчыну, які 6 гадоў знаходзіўся на нелегальным становішчы. Такім чынам ён спрабаваў...
|
|