Выясняем ситуацию: мобильный в школе – вред или выгода?. 21.by

Выясняем ситуацию: мобильный в школе – вред или выгода?

18.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна да нас у рэдакцыю завіталі госці – васьмікласнікі Ушацкай школы, якія наведваюцца да Людмілы Васільеўны Трафімавай у гурток юных журналістаў. Мы расказалі і паказалі, як рыхтуецца чарговы нумар “Патрыёта”, а таксама пагутарылі на аднолькава цікавыя тэмы. Напрыклад, ці можна выкарыстоўваць у насценнай газеце, якая выпускаецца ў школе, фотаздымкі, на якіх “злоўлены” забаўныя моманты, ці не пакрыўдзяцца на гэта сябры. І наогул, ці патрэбны ў школе тэлефон. Як вядома, названая тэма ў святле нядаўніх падзей у адной з гомельскіх школ, дзе на гэтай глебе ўзнік сур’ёзны канфлікт паміж вучнямі і настаўніцай, выклікала рэзананс ва ўсім грамадстве і нават прыцягнула ўвагу Прэзідэнта краіны. А што думаюць на гэты конт ушацкія васьмікласнікі і настаўнікі?

Вучні:

– Мы ўжо не маленькія, і разумеем, калі ім можна карыстацца, а калі не. Канечне, не падчас ўрокаў. А вось на перапынку магу расслабіцца за любімай гульнёй.

– На ўроку фізікі нам часам дазваляюць карыстацца тэлефонам – калі няма калькулятара.

– Тэлефон патрэбны, каб звязацца з бацькамі.

– Вы ж паглядзіце, якія цікавыя фотаздымкі застануцца на памяць пра нашы школьныя часы, а калі б не было смартфона з камерай?

В.М.Герцык, настаўнік фізікі:

– Ёсць такія сітуацыі, калі я дазваляю на ўроку карыстацца мабільным тэлефонам. Напрыклад, праходзім тэму, я кажу адшукаць у інтэрнэце практычнае прымяненне з’яве, такім чынам мы правяраем, наколькі зразумелі матэрыял, а таксама адсейваем “смецце”, якога ў інтэрнэце таксама хапае. Толькі вітаю, калі вучні паглыбілі свае веды з дапамогай відэаролікаў дома, звычайна чалавек 5-6 гэта робяць. Аднак у пераважнай большасці тэлефоны на ўроку забаронены – спатрэбіцца ён ці не, я кажу ў пачатку. Для вылічэнняў мы выкарыстоўваем усё ж калькулятары, тым больш што навык валодання ім спатрэбіцца і пры здачы ЦТ. Калі хто забываецца, хапае камп’ютараў ці магу даць свой мабільны. Ёсць у нас і інтэрактыўная дошка, каб больш наглядна засвоіць тэму. Часцей за ўсё мабільны патрэбны для чаго – для перадачы рашэння сябру – сфатаграфаваў і паслаў, гэта на ўроку, і для гульняў і перапіскі ў сетках на перапынку. Як вынік – сутулыя ўжо праз аднаго. Наогул, у школе павінна быць дысцыпліна.

Л.В.Трафімава, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

– Іншы раз выкарыстоўваем мабільнік на ўроку, каб разнастаіць навучальны працэс. Напрыклад, у аднаго з маіх вучняў ёсць тэлефон з калонкамі, і па ім мы слухаем народныя песні, вершы, якія праходзім, у выкананні вядомых артыстаў. Для падобных мэт, прынамсі, у школе ёсць інтэрактыўная дошка – але яна вельмі запатрабаваная, існуе нават папярэдні запіс. Ну а галоўнай шкодай мабільніка лічу тое, што дзеці на перапынках мала рухаюцца.

В.А.Мартынюк: настаўнік замежнай мовы.

– Мы выкарыстоўваем мабільныя тэлефоны на ўроках для аўдыравання. Я раздрукоўваю тэкст песні, у якім наўмысна пакідаю прапушчаныя словы. Потым уключаем яе праз гаджэт і на слых аднаўляем поўны тэкст.

Н.Л.Губко, настаўнік пачатковых класаў:

– Мы абмяркоўвалі з калегамі гэтую тэму, і практычна ўсе лічаць, што тэлефоны дзецям у школе не патрэбны, асабліва ў пачатковых класах. Я, напрыклад, забараняю імі карыстацца нават на перапынках, дазваляю толькі ў групе падоўжанага дня, і тое на вызначаны час. Калі бацькам тэрмінова спатрэбіцца звязацца з дачкой ці сынам, гэта заўсёды можна зрабіць праз настаўніка. Неаднойчы назірала, як вучні выходзяць падчас урока з класа і падоўгу спакойна вядуць перамовы. Не гаворачы пра тое, што далёка не ўсе дзеці і бацькі любяць, каб іх здымалі.

Каментарый спецыяліста. Як патлумачыла начальнік аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама Наталля Васільеўна Стрыжонак, патрабаванні наконт выкарыстаня вучнямі тэлефонаў прапісаны ў Правілах унутранага распарадку, якія ў кожнай навучальнай установе свае. Агульныя ж такія: падчас уроку мабільны тэлефон у выключаным стане павінен знаходзіцца ў партфелі, калі не прадугледжана яго выкарыстанне падчас вучэбнага працэсу на ўроку.

Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна да нас у рэдакцыю завіталі госці – васьмікласнікі Ушацкай школы, якія наведваюцца да Людмілы Васільеўны Трафімавай у гурток юных журналістаў. Мы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика