Окружные комиссии завершили регистрацию кандидатов в депутаты
21.10.2019
—
Разное
|
Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Распачынаецца перадвыбарная агітацыя. Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях і гораду Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале “Беларусь 3”, па Мінскай вобласці – на СТВ. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца па тэлебачанні і радыё з 21 кастрычніка і будуць праходзіць па працоўных днях па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю мінутамі. Выходзіць у тэлеэфір яны будуць пасля 19.00, радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Даты і парадак правядзення дэбатаў вызначаць тэлерадыёкампаніі. Перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месца ў парламенце могуць апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет (“Звязда”, “Рэспубліка”), або ў абласной, або ў раённых ці гарадскіх газетах, што выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Распачынаецца...
|
|