У суботу, 19 кастрычніка, адбылася сустрэча старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Ломскага
з насельніцтвам і прадстаўнікамі працоўных калектываў вёскі Новыя Навасёлкі.

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам раёна
Намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і служб раёна напачатку мерапрыемства пазнаёмілі прысутных са станам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, паведамілі аб зменах у заканадаўстве і ажыццяўленні паслуг насельніцтву.
На працягу амаль дзвюх гадзін жыхары Новых Навасёлак атрымлівалі вычарпальныя адказы на свае пытанні. Яны тычыліся водазабеспячэння і каналізацыі, добраўпарадкавання мясцовых дарог, правя-дзення насельніцтвам вольнага часу, асабліва — дзецьмі і моладдзю.
Вырашэнне некаторых пытанняў узята старшынёй райвыканкама пад асабісты кантроль.

Пытанне наконт водазабеспячэння задае механізатар ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Міхаіл Пражэнік
Дзмітрый ЯШЧАНКА.