“Гарадзейскаму хлебапрыёмнаму прадпрыемству” — 80 гадоў!. 21.by

“Гарадзейскаму хлебапрыёмнаму прадпрыемству” — 80 гадоў!

24.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Філіял “Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” быў утвораны ў 1939 годзе і першапачаткова называўся “Заготзерно”. Абслугоўваў ён тры раёны, і яго склады размяшчаліся ў населеных пунктах Пагарэльцы і Гарадзея, паблізу чыгункі. З першых дзён работы тут прымалі, сушылі, дапрацоўвалі зерне

і адпраўлялі яго спажыўцам. Па меры павелічэння аб’ёмаў нарыхтовак хлеба раслі вытворчыя магутнасці збожжапрыёмнага прадпрыемства.


Намеснік дырэктара Пётр Агейка ў 2002 годзе ўзначаліў збожжапрыём-нае прадпрыемства. За 15 гадоў яго кіраўніцтва тут была праве-дзена вялікая мадэрнізацыя — механізаваны ручныя працаёмкія ўчасткі работы, набыта больш новае абсталяванне, транспартныя сродкі, пагрузчыкі, адноўлены склады, што некалі
былі пашкоджаны падчас пажару


Лабарант Людміла Юруць і загадчык лабараторыі Віктар Шарапа праводзяць аналіз вызначэння якасці і натуры зерня харчовай пшаніцы. Людміла Уладзіміраўна на прадпрыемстве працуе 20 гадоў, а Віктар Генадзьевіч — 40, 12 з якіх узначальвае лабараторыю. Вопытныя спецыялісты аднагалосна назвалі прынцыповасць галоўнай рысай характару супрацоўніка лабараторыі, а сярод задач адзначылі якасную прыёмку збожжа і яго захаванасць ў далейшым

За восем дзесяцігоддзяў Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства перажыло тыя ж узлёты і падзенні, што і іншыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Але, дзякуючы граматным, прадпрымальным гаспадарнікам, якія ўзначальвалі прадпрыемства, яно не толькі паспяхова перажыло цяжкія часы, але працягвала мацнець і развівацца. Гэта — К.Х. Кійко, І.Ф. Краскоўскі, А.М. Шкуратаў, У.А. Пучко, П.І. Агейка. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю прадпрыемства.

Сёння збожжапрыёмнае прад-прыемства — гэта сучасная вы-творчая база, якая аператыўна прымае і адгружае прадукцыю ў аўтамабільны і чыгуначны транспарт. Яно валодае высокакваліфікаваным персаналам і гатова да рэалізацыі любых задач на рынку збожжа.

— Мы заўсёды былі сувязным звяном паміж вытворцам збожжа і яго перапрацоўшчыкам, — гаворыць дырэктар збожжапрыёмнага прадпрыемства Сяргей Гук. — Ідуць гады, мадэрнізуецца абсталяванне, мяняецца арганізацыйная форма, аднак ня-зменным для нашага калектыву застаецца адно — беражлівыя адносіны да збожжа і павага да нялёгкай працы тых, хто яго вырасціў. Ужо не адзін год мы першымі ў вобласці выконваем дзярж-заказ. Сёлета, напрыклад, прынялі звыш 16,5 тысячы тон прадукцыі палёў, з якіх 14,5 тысячы тон зерня склаў дзяржзаказ Нясвіжскага раёна і звыш 2 тысяч тон паставілі гаспадаркі Случчыны. Для Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў прымалася пшаніца харчовай групы трэцяга класа.

 

Паважаныя працаўнікі і ветэраны Гарадзейскага хлебапрыёмнага прадпрыемства!

80 гадоў — тэрмін немалы. Цяжка пералічыць усё, што было зроблена калектывам за мінулы перыяд, — добрая слава прадпрыемства зараблялася гадамі. Гарадзейскае збожжапрыёмнае прад-прыемства падышло да гэтага слаўнага юбілею, захаваўшы традыцыі работы каманды, добрасумленны падыход да працы і адказнасць за вынік, якія з’яўляюцца асноватворнымі прынцыпамі нашай работы.

Шчыра віншуем вас з юбілеем прадпрыемства! Няхай кожны дзень прыносіць толькі добрае: новыя планы, стабільнасць, упэўненасць, здароўе, бадзёрасць! Святочнага вам настрою!

З павагай адміністрацыя і прафсаюзны камітэт філіяла “Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства”

УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”

ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”.

 

У сярэднім нарыхтоўка збожжа праходзіць на працягу 20 дзён. Пры неабходнасці рабочы дзень на ўчастку доўжыцца дзве змены — з 7 гадзін раніцы і да апошняй машыны, гэта да апоўначы ці нават пазней. З вечара вырашалася, у якую гаспадарку колькі аўтамабіляў будзе накіравана. Гарадзейскае збожжапрыём-нае прадпрыемства мае шэсць кропак разгрузкі і ў штатным рэжыме штодзённа прымала больш чым паўтары тысячы тон залатой збажыны. Звычайна раніцай хлеб з сельскіх гаспадарак  прывозілі мясцовыя вадзіцелі, але неўзабаве яны перабіраліся на палі — да камбайнаў. І збожжа дастаўлялі на ток перавозчыкі, нанятыя камбінатам хлебапрадуктаў. На перыяд уборкі ўраджаю прадпрыемства заключала дагаворы з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, ААТ “Агратэхпаслуга”, філіялам “Аўтамабільны парк № 8” ААТ “Мінаблаўтатранс”, а таксама з прыватнымі аўтаўладальнікамі. Вадзіцелі збожжапры-ёмнага прадпрыемства Аляксандр Жалязноў і Вячаслаў Юруць на МАЗах дастаўлялі збожжа, у асноўным, з бліжэйшых гаспадарак — ААТ “Гарадзея”, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, ЭБ “Свеклавічная”.


Старшы майстар вытворчага ўчастка Таццяна Троська ўжо 35 гадоў працуе на прадпрыемстве. Яна, кандытар па адукацыі, як ніхто іншы,
разумее, што смак хлебабулачных вырабаў напрамую залежыць ад якасці мукі, збожжа ў цэлым. Таму да сваіх абавязкаў падыходзіць з усёй адказнасцю, лічыць, што працаваць з хлебам — вельмі ганарова. На фота — з грузчыкам Васілём Асадчым

Якасць збожжа, якое паступала на прадпрыемства, вызначалася супрацоўнікамі вытворчай лабараторыі. Для таго, каб хлеб ці макароны мелі прывабны выгляд і высокія смакавыя якасці, раслінаводчая прадукцыя павінна строга адпавядаць прынятым стандартам. Першы этап — адбор проб з кузава аўтамашыны з дапамогай ручнога пробаадборшчыка, вызначалася ступень заражанасці зерня шкоднікамі. Затым лабаранты вызначалі вільготнасць, смеццевыя і зерневыя прымесі, натуральную вагу збажыны і яе клейкавіну — асноўныя паказчыкі якасці, згодна з якімі збожжа адносілася да харчовага або фуражнага, а значыць і выкарыстаецца па прызначэнні — для выпякання хлеба і макаронных вырабаў або пойдзе на вытворчасць камбікорму для жывёлы.

Дарэчы, на час прыёмкі зерня новага ўраджаю калектыў прадпрыемства прырос новымі кадрамі. У гэтым годзе часовых рабочых тут прынялі 18 чалавек. Па запэўніванні кіраўніка, колькасны рост калектыву ніколькі не зменшыў яго якаснага складу, бо пры прыёме новых працаўнікоў перавагу аддавалі менавіта тым, хто і раней тут быў задзейнічаны, так бы мовіць, быў ужо ў курсе спраў. Напрыклад, медсястра Гарадзейскай бальніцы Таццяна Маскалік ужо больш 15-і гадоў у гэты час ідзе ў чарговы водпуск і працаўладкоўваецца да іх лабарантам.


У камандзе вопытных спецыялістаў прадпрыемства — бухгалтар Алена Сарокіна, галоўны бухгалтар
Тамара Якаўлева, вядучы эканаміст Галіна Швака і бухгалтар Ірына Папова

Але прыняць зерне — гэта ўсяго паўсправы. А каб якасна захаваць, неабходна давесці яго да патрэбных кандыцый, акрамя гэтага яшчэ пільна сачыць за збажыной падчас усяго тэрміну захоўвання. У складах, дарэчы, ёсць вентыляцыйнае абсталяванне, дзякуючы якому ў памяшканнях падтрымліваецца аптымальная тэмпература для зерня — ад 0 да 5 градусаў цяпла. А каб яно не залежвалася — маюцца зернямёты. За ўсімі гэтымі вытворчымі працэсамі пільна, на высокім прафесійным узроўні сочаць спецыялісты збожжапрыёмнага прадпрыемства.

На Барысаўскі хлебакамбінат з Гарадзеі ўжо адпраўлена каля трох тысяч тон пшаніцы новага ўраджаю. Зерне перавозіцца па чыгунцы. Штодня загружаецца      2-3 вагоны, дзесьці 180 тон. А з Барысаўскага КХП сюды прыходзіць кожны тыдзень па два вагоны з камбікармамі для буйной рагатай жывёлы. Асноўнымі пакупнікамі іх з’яўляюцца сельгас-прадпрыемствы нашага раёна — ААТ “Юшавічы”, “Сейлавічы”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “17 Верасня”, ЗАТ “1 Мая”, ЭБ “Свекла-вічная”.

Акрамя таго, збожжапрыёмнае прадпрыемства ажыццяўляе прыёмку і адгрузку бялковай сыравіны (шроту сланечнікавага) для сельгаспрадпрыемстваў Мінскай і іншых абласцей. Ёмістасці складскіх памяшканняў для захоўвання збожжа, а гэта каля 20 тысяч тон, дазваляюць паспяхова працаваць на працягу ўсяго года.

Адзначаючы лепшыя рысы свайго калектыву, дырэктар Сяргей Гук у першую чаргу назваў яго высокую працаздольнасць і прафесіяналізм.


На прадпрыемстве маюцца дзве гандлёвыя кропкі па продажы харчовых тавараў. Таццяна Леанавец і Людміла Гуцька зладжана і дружна працуюць у магазіне “Уладар”. Пакупнікам заўсёды ветлівыя прадаўцы прапануюць тавары вытворчасці Барысаўскага камбіната
хлебапрадуктаў — муку розных гатункаў, макароны ў вялікім асартыменце, мясную прадукцыю і паўфабрыкаты, камбікармы, а таксама прадукцыю
Віцебскай і Баранавіцкай птушкафабрык, СВК “Агракамбінат Сноў”, кансервацыю, кандытарскія вырабы і іншае

— У цяперашні час на прад-прыемстве працуюць 28 чалавек — гэта адміністрацыйна-кіраўнічы персанал, вадзіцелі, слесары, майстры, грузчыкі, прадаўцы, вартаўнікі. Усе яны — патрыёты вытворчасці, людзі адказныя за свой участак работы, ведаюць сваю справу, на гэтым і асноўваецца наша паспяховая дзейнасць, — зазначыў Сяргей Міхайлавіч. — Прадпрыемства славіцца сваімі традыцыямі, пераемнасцю пакаленняў. Шмат гадоў яму прысвяцілі добрасумленныя, адказныя людзі, а цяпер тут працуюць іх дзеці. Так, доўгія гады працавала галоўным бухгалтарам Алена Брушко, а цяпер у нас бухгалтар — яе дачка, Ірына Папова. Кладаўшчыком быў Генадзь Шарапа, зараз яго сын, Віктар Шарапа, узначальвае вытворча-тэхналагічную лабараторыю. Грузчыкам працаваў Уладзімір Хіневіч, а яго сын, Валяр’ян Хіневіч, стаў галоўным інжынерам прадпрыемства. Таксама хачу адзначыць прафесіяналізм і майстэрства намесніка дырэктара Пятра Агейкі, старшага майстра і майстра вытворчага ўчастка Таццяны Троська і Вольгі Сцяпанавай, электраманцёраў Віктара Жаваронка і Пятра Гуцькі, ахоўніка Мацвея Брадзіхіна, старшага прадаўца і прадаўца магазіна “Уладар” Таццяны Леанавец і Людмілы Гуцька, слесара па рамонце і абслугоўванні абсталявання Генадзя Швакі і многіх іншых. Сваёй штодзённай добрасумленнай працай яны даказваюць адданасць выбранай справе, роднаму прадпрыемству.


Падчас збожжанарыхтоўкі залатую збажыну вадзіцель Вячаслаў Юруць перавозіў на МАЗе.
А яшчэ ён працуе на аўтамабілі “Газель”

У сувязі са святочнай датай Ганаровай граматай Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта будзе ўзнагароджана старшы майстар вытворчага ўчастка Таццяна Троська, Падзяка старшыні Нясвіжскага райвыканкама будзе аб’яўлена лабаранту Людміле Юруць, Грамата ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” будзе ўручана намес-ніку дырэктара Пятру Агейку, Граматы УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” атрымаюць галоўны інжынер прадпрыемства Валяр’ян Хіневіч, майстар Вольга Сцяпанава, ахоўнік Віктар Кунаш, прадавец магазіна “Уладар” Людміла Гуцька і грузчык Васіль Асадчы. Імя загадчыка лабараторыі Віктара Шарапы будзе занесена на Дошку гонару УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Філіял “Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” быў утвораны ў 1939 годзе і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика