Пры пажары на "Белшыне" пацярпеў чалавек. 21.by

Пры пажары на "Белшыне" пацярпеў чалавек

25.10.2019 17:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Пажар адбыўся 25 кастрычніка на прадпрыемстве "Белшына" ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 15:26. Агонь узнік у падрыхтоўчым цэху завода звышбуйнагабарытных шын. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры загаранні гумазмешвальніку атрымаў апёкі адзін з работнікаў прадпрыемства. 

Адміністрацыя эвакуявала рабочых. Ратавальнікі ліквідавалі гарэнне транспарцёрнай стужкі і серы ўнутры гумазмешвальніка. 

Прычына здарэння высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Пажар адбыўся 25 кастрычніка на прадпрыемстве "Белшына" ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба МНС. Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 15:26. Агонь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика