П'яны гамяльчук імітаваў прыступ эпілепсіі, каб не трапіць у міліцыю
25.10.2019 18:26
—
Разное
|
sk.gov.by Непрыемны інцыдэнт здарыўся 23 кастрычніка ў Гомелі на вуліцы Фрунзе, Пажылы мужчына звярнуў на сябе ўвагу мінакоў сваімі неадэкватнымі паводзінамі. Ён гучна мацюкаўся, кідаўся з боку ў бок і спрабаваў пашкодзіць прыпаркаваныя аўтамабілі. Хтосьці з мінакоў выклікаў міліцыю. Калі 65-гадовы гамяльчук зразумеў, што яго хочуць даставіць у РАУС для разбіральніцтва, ён імітаваў прыступ эпілепсіі. Праваахоўнікі выклікалі медыкаў. Аднак скандалістне супакоіўся і ў машыне хуткай дапамогі. Падчас агляду ён стукнуў фельчара кулаком у твар. На дапамогу медыку прыйшоў міліцыянт, які суправаджаў яго. У камеры ІЧУ мужчына працверазеў і патлумачыў, што спадзяваўся з дапамогай "хуткай" пазбегнуць адказнасці. Ён раскаяўся ў зробленым і растлумачыў свае паводзіны алкаголем. На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Непрыемны інцыдэнт здарыўся 23 кастрычніка ў Гомелі на вуліцы Фрунзе, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Пажылы мужчына звярнуў на сябе... |
|