Зноў парэзалі кола міліцэйскай машыны, на гэты раз у Гомелі
28.10.2019 19:10
—
Разное
|
![]() Момант "нападу" на міліцэйскі аўтамабіль / Скрыншот з відэа МУС У Гомелі зламыснік парэзаў кола міліцэйскай машыны. Як прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 25 кастрычніка. Нарад патрульна-паставой службы на нейкі час прыпаркаваў аўтамабіль каля крамы. Калі міліцыянеры вярнуліся, яны пабачылі, што задняе кола спушчанае. Яго замянілі і паехалі далей. Толькі раніцай кіроўца пабачыў, што кола было парэзана. З дапамогай запісу камеры відэаназірання, удалося пабачыць, як невядомы мужчына выйшаў з крамы і накіраваўся да машыны, каля якой на нейкі час затрымаўся. Пасля вывучэння відэазапісу, патрульныя зайшлі з гандлёвую залу і сутыкнуліся з мужчынам, вельмі падобным да таго, якога яны шукалі. Яго затрымалі. Мужчына прызнаўся, што сапраўды ён парэзаў кола міліцэйскай машыны. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства". У верасні жыхар Віцебскай вобласці парэзаў кола міліцэйскай машыны . Яго знайшлі. Таксама была распачатая крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Момант "нападу" на міліцэйскі аўтамабіль / Скрыншот з відэа МУС У Гомелі зламыснік парэзаў кола міліцэйскай машыны. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося... |
|