Кандидат в депутаты Палаты представителей Ирина Полякова встретилась с коллективом Шумилинской СШ №1
29.10.2019
—
Разное
|
«Асаблівая ўвага – чалавеку працы»
Перадвыбарная кампанія ўступіла ў актыўную стадыю. Пачаліся сустрэчы кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. На мінулым тыдні кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гарадоцкай выбарчай акрузе Ірына Палякова праводзіла сустрэчы з выбаршчыкамі ў нашым раёне.
24 кастрычніка сустрэча прайшла ў Шумілінскай СШ №1. У ёй удзельнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, давераная асоба кандыдата – старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Вячаслаў Емяльянаў.
Ірына Новікава расказала пра выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пра кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі і кандыдатах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія зарэгістраваны па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21, у якую ўваходзіць і Шумілінскі раён.
Ірына Палякова сказала, што, атрымаўшы дыплом, аказалася перад выбарам: жыць у вёсцы або ў горадзе. Раздумвала нядоўга: разам з мужам пераехала ў в. Падбярэззе Віцебскага раёна. Кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі выдзеліла маладой сям’і жыллё. «Я ўсё жыццё працую на зямлі, таму добра ведаю ўсе праблемы і цяжкасці сельскага працаўніка, – адзначыла Ірына Міхайлаўна. – Калі мяне вылучалі кандыдатам у дэпутаты, атрымала падтрымку і ў Шумілінскім раёне, і ў Гарадоцкім, і ў Віцебскім. Ініцыятыўная група сабрала 8100 подпісаў выбаршчыкаў за маё вылучэнне. Я працую старшынёй Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК, мая жыццёвая пазіцыя: быць разам з людзьмі і дапамагаць ім. Не даю ніякіх высокіх абяцанняў, але буду рабіць усё, што ў маіх сілах дзеля паляпшэння інфраструктуры і жыцця ў рэгіёне. Асаблівая ўвага – чалавеку працы, праграме развіцця малых гарадоў».
У падтрымку І. М. Паляковай выступіла яе былая аднакурсніца галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. Яна адзначыла, што Ірына Палякова яшчэ са студэнцтва з’яўляецца чалавекам актыўнай жыццёвай пазіцыі, нераўнадушным да чужых праблем. З’яўляючыся старастам групы, заўсёды старалася дапамагчы аднакурснікам. Такая яна і сёння.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №85 ад 29.10.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандидат в депутаты Палаты представителей Ирина Полякова встретилась с коллективом Шумилинской СШ №1 «Асаблівая ўвага – чалавеку працы» Перадвыбарная кампанія ўступіла ў актыўную стадыю. Пачаліся сустрэчы кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. На... |
|