Форум "Выборы-2019" определил роль СМИ в формировании общественного мнения по вопросам выборной кампании
01.11.2019
—
Разное
|
>
Міністэрства інфармацыі акцэнтавала ўвагу на выкананні заканадаўства пры правядзенні выбараў. СМІ павінны быць максімальна аб’ектыўнымі, прадастаўляць толькі дакладную інфармацыю, забяспечваць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў. – Галоўнае ў рабоце масмедыя – данесці да людзей думку: трэба быць палітычна актыўнымі, ісці на галасаванне і такім чынам уплываць на сваю будучыню, – акрэсліў задачы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.
Пра ўдзел прафсаюзнага актыву ў выбарнай кампаніі расказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Заўважыў, што 283 прадстаўнікі ФПБ увайшлі ў склад тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў. Гэта амаль трэцяя частка ад агульнай колькасці ўсіх прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. У склад участковых камісій уключаны амаль 9 тысяч прафсаюзных актывістаў, зарэгістравана звыш 900 назіральнікаў ад ФПБ. Дзесяць кіраўнікоў прафарганізацый рознага ўзроўню балаціруюцца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні выбарнай кампаніі, формы ўзаемадзеяння з кандыдатамі і выбаршчыкамі, новаўвядзенні ў сістэме аплаты працы бюджэтнікаў. Даведаліся пра трэнды і антытрэнды ў сацыяльных сетках, прасоўванне кантэнту ў сетцы Інтэрнэт. Фотаматэрыял аўтара. Алена ВАРОНІНА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 150 журналістаў сабраў у штаб-кватэры Нацыянальнага прафцэнтра форум «Выбары-2019: роля рэгіянальных СМІ ў фарміраванні грамадскага меркавання па пытаннях...
|
|