Спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага ўпершыню пакажуць у прамым эфіры. 21.by

Спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага ўпершыню пакажуць у прамым эфіры

04.11.2019 11:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Відэасервіс VOKA працягвае весці бясплатныя трансляцыі знакавых пастановак Купалаўскага тэатра ў прамым эфіры. 8 лістапада ўпершыню будзе паказаны спектакль галоўнай сцэны Купалаўскага тэатра – «Дзве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта да 100-га сезона тэатра сумесна з кампаніяй А1.

Спектакль «Дзве душы» пастаўлены па аднайменнай аповесці Максіма Гарэцкага, якой таксама споўнілася 100 гадоў – яна напісана ў 1919 годзе пасля Першай сусветнай вайны. У 2016 годзе гэта філасофская проза ўпершыню была вынесена на тэатральную сцэну рэжысёрам Мікалаем Пінігіным.

«Дзве душы» – гісторыя падмененых у дзяцінстве хлопчыкаў з сялянскай і панскай сем’яў, якія пасталелі і апынуліся ў цэнтры знакавых гістарычных падзей. Аўтары інсцэніроўкі – Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахроменка – адабралі некалькі фрагментаў з аповесці і дапоўнілі ўрыўкамі з іншых тэкстаў Гарэцкага, каб за лёсамі галоўных герояў можна было прасачыць у храналагічным парадку з 1890-х па 1930-я гады.

Дзеянне спектакля нібы перанесена ў старое фотаатэлье: кадр за кадрам за лічаныя секунды змяняюць адна адну дэкарацыі, а на экран трансліруецца відэашэраг з унікальных кадраў кінахронікі пачатку ХХ стагоддзя, здымкаў і дакументаў з архіва акадэміка Радзіма Гарэцкага – пляменніка беларускага класіка. На сцэне з’яўляецца і персанаж самога пісьменніка ў арыштанцкай робе (Максім Гарэцкі быў асуджаны на пяць гадоў высылкі і растраляны ў 1938 годзе).

«Дзве душы» – адзін з самых масавых спектакляў у купалаўцаў. У ім занята амаль уся трупа, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзеці з тэатральных студый – агулам каля 40 чалавек. У ролі падмененых братоў Ігната Абдзіраловіча і Васіля – Раман Падаляка і Іван Кушнярук. У вобразе Максіма Гарэцкага – Аляксандр Паўлаў.

Бясплатная трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Пачатак паказу – у 19:00.

Сачыце за самымі цікавымі падзеямі юбілейнага сезона разам з VOKA!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Відэасервіс VOKA працягвае весці бясплатныя трансляцыі знакавых пастановак Купалаўскага тэатра ў прамым эфіры. 8 лістапада ўпершыню будзе паказаны спектакль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика