В Республиканском научно-практическом центре онкологии и медицинской радиологии открылся пансионат для пациентов и сопровождающих. 21.by

В Республиканском научно-практическом центре онкологии и медицинской радиологии открылся пансионат для пациентов и сопровождающих

04.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 30 кастрычніка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава адкрыўся пансіянат для пацыентаў і асоб, якія іх суправаджаюць. У цырымоніі прыняў удзел Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

У пансіянаце 118 аднамесных і двухмесных нумароў. Ёсць сталовая і кафетэрый, пральня, спартыўны комплекс. Тут будуць размяшчацца грамадзяне, што прыязджаюць на абследаванні, і пацыенты на амбулаторным лячэнні, якім не патрабуецца спецыяльная медыцынская дапамога. З імі змогуць знаходзіцца суправаджаючыя. Акрамя таго, у пансіянаце ёсць месца замежным урачам-анколагам, якія прыязджаюць павышаць кваліфікацыю ў адукацыйны цэнтр пры РНПЦ. Першы паверх будынка плануецца прадаставіць пацыентам, у тым ліку людзям з абмежаванымі магчымасцямі, другі – іх сваякам, трэці – слухачам.


Плануецца, што з лістапада ў РНПЦ анкалогіі будзе функцыянаваць і лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне з палатамі павышанай камфортнасці. Іх 10, дзе можа размясціцца не толькі пацыент, але і сваяк, які яго суправаджае. Ёсць душавая і невялікая кухня. Пражываючыя могуць атрымліваць індывідуальнае харчаванне і догляд.


Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, пансіянат задумвалі і будавалі як месца, дзе могуць спыніцца пацыенты, якім неабходны догляд, і іх родзічы. Раней ім даводзілася шукаць і здымаць нятаннае жыллё ў Мінску або прыгарадзе, што для многіх фінансава складана. «Драць скуру з людзей, якія трапілі ў бяду, нельга. Трэба зрабіць для людзей. Так, гэта не павінна быць на страту, акупляць будынак трэба. Але не за іх кошт», – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Трэба зрабіць усё, каб людзі разумелі, што ёсць справядлівасць. Гэта аб'ект справядлівасці».


У Мінскім раёне Аляксандр Лукашэнка пабываў у нядаўна пабудаваным комплексе інтэрнатаў для супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і іншых медустаноў, дзе азнаёміўся з планіроўкай кватэр, умовамі пражывання, агледзеў некалькі дапаможных памяшканняў. У час размовы з журналістамі Прэзідэнт назваў гэта шыкоўным жыллём, прычым недарагім. З яго слоў, тут квадратны метр крыху больш за $ 500. Комплекс інтэрнатаў разлічаны амаль на 350 сем'яў. З яго ўводам у эксплуатацыю раённая чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў медыкаў скароціцца на 40 %.


Што да сістэмы аховы здароўя ў цэлым, паводле слоў міністра, у краіне ўдалося знізіць паказчыкі смяротнасці, што сведчыць пра эфектыўнасць работы медыкаў. Аднак уладу непакоіць спад нараджальнасці, прычыны бачаць у дэмаграфічным крызісе і змяненнях у менталітэце: жанчыны сталі пазней планаваць дзяцей. Аднак дзякуючы падтрымцы шматдзетных, ёсць станоўчая тэндэнцыя. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць знізіць дзіцячую смяротнасць і клапаціцца пра жанчын. «Смерць маці – гэта надзвычайная акалічнасць. Такога ў нашай краіне не павінна быць. Гэта абсалютны прыярытэт», – падкрэсліў ён.


Напярэдадні супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю пабывалі ў РНПЦ. Яго крытыкуюць: празрыстай чарговасці няма, людзі месяцамі ў чаканнях, каб прааперыравацца, гаварыў пра вынікі праверкі кіраўнік дзяржавы. Дырэктар РНПЦ Алег Суконка адзначыў, што аперацыі пачынаюцца з 9 раніцы. У дзень тут могуць зрабіць да 100 хірургічных умяшальніцтваў. Гатовы яшчэ больш, але не ўсё залежыць ад урачоў. Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца. «Я прывык да дакладаў і рапартаў чыноўнікаў, а потым аказваецца зусім інакш», – заявіў ён. І строга папярэдзіў аб недапушчэнні карупцыі ў медыцыне.


На пытанне журналістаў, які падарунак жадае для сябе, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што быў бы рады, калі б беларускім урачам удалося знайсці спосаб вылечыць ад раку. Хоць медыкі эфектыўна працуюць – 70 – 75 % людзей жывуць, але ж 30 % гінуць. І многія самі вінаватыя, несвоечасова дыягнастуючы гэту хваробу. Калі б перамагчы немач, чалавецтва ўздыхнула б глыбей і на поўныя грудзі.


Пра свята 7 лістапада Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь прадоўжыла традыцыю савецкага часу рабіць так званыя падарункі ўлады народу. Пры гэтым краіна не адмовілася ад свайго гістарычнага мінулага. Не было ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх Украіны, Расіі, выпадкаў зносу помнікаў савецкага часу. «Я гэта спыніў адразу. І мы ад гэтага выйгралі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Так, быў у нас у гісторыі 1917 год. Ён да нас прыйшоў з іншых тэрыторый. Мы жылі ў Расійскай імперыі, былі яе часткай, адбылася рэвалюцыя, мы пачалі будаваць разам з расіянамі і іншымі першую сацыялістычную дзяржаву. Мэты ж былі высакародныя ў 17-м годзе (вы ўжо, напэўна, гэта не вывучаеце, але я як гісторык глыбока вывучаў), добрыя мэты: нешта народу, нешта сялянам. Зладзеяў і алігархаў да сцяны, павесіць – гэта ўсё было, але было і шмат чаго добрага», – гаварыў Прэзідэнт.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 30 кастрычніка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава адкрыўся пансіянат для пацыентаў і асоб,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика