У Полацку загарэлася маршрутка. 21.by

У Полацку загарэлася маршрутка

06.11.2019 09:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Полацку загарэлася маршрутка / vitebsk.mchs.gov.by

5 лістапада ў 21:01 полацкім ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Хруцкага гарыць аўтамабіль, перадае прэс-служба МНС.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што з салона мікрааўтобуса "Форд Транзіт" ідзе моцны дым. Супрацоўнікі МНС ліквідавалі пажар, пацярпелых пры здарэнні не было. Агонь пашкодзіў у аўтамабілі панэль, салон і маторны адсек.

Пазней высветлілася, што мікрааўтобус выкарыстоўваўся як маршрутная таксоўка. Калі ўспыхнуў агонь, аўтамабіль быў прыпаркаваны на стаянцы, у салоне нікога не было.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку загарэлася маршрутка / vitebsk.mchs.gov.by 5 лістапада ў 21:01 полацкім ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Хруцкага гарыць аўтамабіль, перадае прэс-служба МНС....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика