Асіповічы: коратка аб розным
06.11.2019
—
Разное
|
Школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем пачалі працаваць з 1 ліс-тапада. У іх праходзяць аздараўленне 350 вучняў, у тым ліку 210 гарадскіх. У дзень на харчаванне дзіцяці выдзяляецца ў сярэднім крыху больш за 4 руб. Вакцынацыю ад грыпу актыўна працягваюць у арганізацыях. Ужо паспелі абараніцца ад захворвання работнікі аўтапарка № 19, РАУС, лясгаса, АЗАА і іншыя. Тых, хто яшчэ не прывіваўся, чакаюць у кабінетах №№ 58 і 114 райпаліклінікі па 30 лістапада. Узорны харэаграфічны ансамбль «Крынічка» ДШМ №1 (кіраўнік Марыя Шабуневіч) нядаўна прымаў удзел у IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Хрустальный василек”. Юныя танцоры сталі ўладальнікамі Дыплома ІІ ступені. А вучні педагогаў па класе фартэпіяна Святланы Цвірко і Ірыны Цяслёнак Па-ліна Сідаровіч, Ксенія Брыткевіч і Сафія Кузоўкіна, Таццяна Герасімовіч і Крысціна Чумак цудоўна справіліся са складанымі праграмамі XVII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі” ў Магілёве. Карыстальнікамі спартыўнай карты Mastercard World «О-GO!», што не так даўно з’явілася на рынку паслуг Белаграпрамбанка, сталі 63 землякі, якія вядуць здаровы лад жыцця. Ім прада-стаўляецца Cash-back у памеры 1% на ўсе безнаяўныя пакупкі і 2% — пры разліках у спартклубах, басейнах, магазінах спортхарчавання, адзення і інвентара, а таксама ў медцэнтрах. Установы культуры раёна за студзень-верасень аказалі платных паслуг амаль на 203 тысячы рублёў — 111,6% да ўзроўню мінулага года. У лідарах МПЦ “Равеснік” — 29 тысяч, або 149 %. Аглядавая камісія Градзянскага сельсавета абследавала 399 домаўладанняў, выяўлена 33 парушэнні пажарнай і электрабяспекі. У асноўным выдадзеныя прадпісанні выкананы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем пачалі працаваць з 1 ліс-тапада. У іх праходзяць аздараўленне 350 вучняў, у тым ліку 210 гарадскіх. У дзень на...
|
|