Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую. 21.by

Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую

11.11.2019 17:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лукашэнка падчас наведвання Смалявіцкага раёна ў канцы лета / БЕЛТА

Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую. Аналітыкі Украінскай плодаагародніннай асацыяцыі паведамляюць пра крытычную сітуацыю з павелічэннем імпарту бульбы. Гістарычны максімум для Украіны быў зафіксаваны ў кастрычніку 2019-га — 92,6 тысячы тон. З пачатку сезона 2019/2020 гадоў ўвезлі ўжо больш за 142 тысячы тон. Гэта ў 529 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года!

Кошты на бульбу ва Украіне ўдвая большыя, чым у Беларусі, Расіі ці Польшчы. Украінскія эксперты, якія заяўляюць пра тое, што "значная частка" завезенай бульбы з Беларусі мае расійскае паходжанне, ніяк не пацвярджаюць гэтыя словы. Пры гэтым прызнаюць, што наўпроставыя пастаўкі бульбы з Расіі таксама здзяйсняюцца, паколькі яны не забаронены.

"Сёння прыстойная цана,гаварыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў канцы кастрычніка. — Украіна ў чарзе стаіць за бульбай". А яшчэ ў канцы лета кіраўнік дзяржавы заявіў, што бульбу чакаюць Сербія, Македонія і Узбекістан. Ён запатрабаваў, каб аб'ёмы яе экспарту павялічваліся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка падчас наведвання Смалявіцкага раёна ў канцы лета / БЕЛТА Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расійскую. Аналітыкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика