Храм святой великомученицы Параскевы Пятницы в Ореховно отметил своё 200-летие. 21.by

Храм святой великомученицы Параскевы Пятницы в Ореховно отметил своё 200-летие

13.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядзельная раніца 10 лістапада. Прыступкі храма святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў кампазіцыі з кветак. На іх імкнуцца не наступаць, каб не парушыць хараство, якое створана навокал і вітае ў душах вернікаў. Сёння вялікае свята – праваслаўныя адзначаюць двухсотгоддзе прыходу. Раздзяліць з імі радасць, правесці службу прыехалі святары з многіх іншых рэгіёнаў. А таксама Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Гэта першы яго візіт ў наш вясковы храм – Уладыка толькі знаёміцца з епархіяй. Аднак многія ўжо ведаюць яго традыцыю – ён заўсёды дорыць кветкі дзецям. Вось і зараз уручаны яму букет белых руж разляцеўся па дзявочых руках. Яны беражліва будуць трымаць іх усю службу.

“Храм – не месца плачу і скрухі, а супакою і радасці. Ад таго, якое адчуванне застанецца ў дзіцяці ад першага наведвання царквы, у многім залежыць далейшы шлях чалавека”. Гэтыя словы Епіскап сказаў у верасні падчас першай прэс-канферэнцыі ў якасці кіраўніка епархіі, бо сам добра памятае сваю сустрэчу з храмам і менавіта прывіццё веры моладзі лічыць першачарговай задачай.

З гісторыі храма

Першая служба ў адноўленым храме ў Арэхаўне адбылася ў 1993 годзе. Гэта адзіная ўцалеўшая царква ва Ушацкім раёне, якая працягвае сваё існаванне. Таксама каменны, але паўразбураны будынак знаходзіцца ў вёсцы Заазер’е, што зараз уваходзіць у склад Мосара.

Першы ўспамін пра царкву Параскевы Пятніцы датуецца 1819 годам. Спачатку гэта быў уніяцкі храм. На жаль, не захавалася падрабязных звестак з тых часоў. Вядома, што ў мінулыя стагоддзі ў Арэхаўне было пяць свяшчэннаслужыцеляў, праўда, і храма ў вёсцы было два. Параскевы Пятніцы стаяў ля дарогі, як і літаральна ўсе цэрквы, што насілі імя гэтай святой. Яны так і называліся – Пятніцы. Параскева вельмі ўшаноўвалася ў народзе, яе вобраз стаіць побач з Маці Божай і Міколам-Цудатворцам. А яшчэ яе клікалі жаночай заступніцай, паколькі ёй маліліся аб стварэнні шчаслівай сям’і, яе захаванні, нараджэнні дзяцей.

Да Арэхаўскага прыходу належалі ўсе дробныя навакольныя вёскі, бо ў буйных, напрыклад, Сарочына, Чарсцвяды, Цётча стаялі свае храмы. У савецкія часы тут было сховішча. А ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя менавіта гэты храм стаў першым, куды прыйшлі маліцца вернікі з усяго раёна. Яго настаяцелямі былі айцы Мікалай Аўласевіч, Генадзь Драздовіч, Мікалай Радзевіч, Уладзімір Лаўцэвіч, Дзмітрый Аўсіевіч і з лютага 2014 года – Аляксандр Таляронак.

Ідуць у намоленае месца

Дарэчы, многія ўшачане так і засталіся прыхаджанамі гэтага храма нават пасля будаўніцтва царквы ва Ушачах. Бо стаялі ля вытокаў, сваімі рукамі аднаўлялі храм, як напрыклад Анатоль Ягоравіч Прашкевіч. Ён і многія іншыя вернікі рамантавалі яго некалькі тыдняў і напярэдадні свята: замянілі дзверы, месца для хору, пабялілі сцены… А яшчэ ў храма з’явіліся новыя званы – падарунак аднаго з фондаў, з якім супрацоўнічае айцец Аляксандр. Яны і абвяшчалі аграгарадку пра свята, а нескладаныя перазвоны ўжо выконваюць юныя прыхаджане Акім Дзямешка, Сяргей і Іван Харак. Іх вучыць прафесійны званар, што прыязджае па запрашэнні бацюшкі, быў ён і на гэтым богаслужэнні, прычым яшчэ і ў якасці пеўчага.

Арэхаўскі храм славіцца і сваім хорам, які больш двух дзясяткаў гадоў узначальвае Любоў Пятроўна Власенка. Менавіта яна некалі паставіла мэту зрабіць яго прафесійным і скрупулёзна падбірала пеўчых. Тут гучыць чатырохгалоссе, хоць і незаўсёды: бас Дзмітрый Власенка прыязджае на службы толькі па святах.

З букетам у руках адстаяла ўсю літургію Лідзія Мікалаеўна Стрыжонак, а пасля падарыла яго Уладыку. У жанчыны спявала душа, бо яна лепш чым хто памятае, якім сціплым было ўбранне падчас першых службаў. Лідзія Мікалаеўна многа гадоў падтрымлівала парадак, разбівала кветнікі, упрыгожвала храм і зараз падказвае маладзейшым прыхаджанкам, як і што трэба рабіць. Ва ўсіх гаспадарчых справах дапамагае казначэй Анжэла Дзямешка, якая яшчэ і прыклад таго, як да веры прывучаны дзеці і ўнукі.

Такіх, пастаянных прыхаджан тут каля сарака. Прычым вельмі многія – не з аграгарадка. Заўсёды, калі на дачы ў Загор’і, прыязджае сям’я навапалачан, Людміла Іванаўна Сухоўская з Глыбачкі, Ала Мікалаеўна Крыштопенка з Вялікіх Долец і Віктар Сцяпанавіч Ільюшэвіч з Касароў. Ёсць людзі з Вяркуд і Царкавішча. Прываблівае намоленае месца. А ў гэты дзень тут было вельмі шмат гасцей. Сярод іх і бацькі іерэя Аляксандра Таляронка з Докшыцкага раёна.

Сталі адзінай сям’ёй

Злавіла сябе на думцы, што ніколі не бачыла ў звычайным храме такой колькасці людзей, падрыхтаваных да таямніцы прычасця. І сярод іх столькі дзяцей – і зусім малых, і старэйшых. Лічы што ўсе члены нядзельнай школы спавядаліся напярэдадні вечарам ці раніцай, каб першымі далучыцца да Хрыстовых дароў. І робяць яны гэта нярэдка, бо прывучаны. Паводзінам у царкве, асновам веры іх навучае па нядзелях Марыя Мікалаеўна Правада, а з нядаўняга часу дапамагае Валянціна Міхайлаўна Дунік. А пачынала гэту справу чатыры гады таму, распрацавала ўсю метадычную базу і зараз працягвае шукаць матэрыял Лідзія Гаўрылаўна Ільюшэвіч. Адметна, што некаторыя вучні выконваюць заданні нават дыстанцыйна – членамі школы з’яўляюцца ўнукі прыхаджан, што прыязджаюць на лета. Пасля тэорыі абавязкова праводзяцца ўрокі спеваў, якія вядзе Ірына Васільеўна Коршун, і праваслаўнага рукадзелля, што выкладае Ганна Мікалаеўна Пашкова. Кожныя заняткі абавязкова заканчваюцца салодкім сталом. Як і гэта свята – трапезай у Арэхаўскай школе. Заслужылі – падрыхтавалі змястоўны цікавы канцэрт, у вершах і песнях расказалі пра велікамучаніцу Параскеву.

Звычайна ж пасля велікоднай ці каляднай начной службы, на іншыя святы ўсе збіраюцца ў прыхадскім доміку. Ён, як і нядзельная школа, з’явіўся пры айцы Аляксандры. “Ён валодае рэдкім дарам любові да людзей, умее гутарыць і з простымі вернікамі, і з прадстаўнікамі ўлады. Такая ж адкрытая да ўсіх і матушка Вольга. І нас аб’ядналі ў адзіную сям’ю”, – гаворыць Г.М.Пашкова.

Святары служаць не дзеля ўзнагарод. Лепшая з іх – гэта запоўнены храм. Аднак заслугі іерэя Аляксандра Таляронка ў гэты дзень адзначалі многія. Старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка запрасіў бацюшку на сустрэчу, каб абмеркаваць, чым змогуць дапамагчы ў далейшым добраўпарадкаванні храма. На гэтыя ж мэты старшыня раённага аддзялення Фонду міру Т.М.Малак падарыла сертыфікат на тысячу рублёў. Уладыка ж уручыў Лісты падзякі за працу ў імя Царквы айцу Аляксандру Таляронку, Паўлу Пашкову, Лідзіі Ільюшэвіч, Марыі Правадзе. Падзякаваў за цёплы прыём, сказаў, што яго вельмі парадавала вялікая колькасць прыхаджан і асабліва дзяцей. Ён пажадаў прыходу росквіту, і літаральна кожнаму, хто быў на службе, падарыў ікону і Евангелле.

“А я Уладыку бачыла”, – зусім маленькая дзяўчынка стаяла на прыступках храма і дзялілася з незнаёмымі сваёй навіной. Ці запомніць яна гэты святочны дзень? Мяркую, што так.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядзельная раніца 10 лістапада. Прыступкі храма святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў кампазіцыі з кветак. На іх імкнуцца не наступаць, каб не парушыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика