Блізкасць падыходаў і праекты на мільярд. 21.by

Блізкасць падыходаў і праекты на мільярд

14.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада ў Вене правёў афіцыйныя перагаворы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча прайшла ў вузкім і пашыраным фарматах.

Аб яе выніках кіраўнік беларускай дзяржавы разам са сваім аўстрыйскім калегам расказаў прадстаўнікам СМІ. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Аляксандру Ван дэр Белену за цёплы прыём і адкрытую, змястоўную размову. “Аўстрыя — важнейшы і надзейны партнёр Беларусі ў нашай агульнай Еўропе. Мы надаём вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ў поў-най меры задаволены пазітыўнай дынамікай беларуска-аўстрыйскіх адносін”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.


Паводле слоў беларускага лідара, праведзеныя перагаворы зноў прадэманстравалі, што падыходы краін па асноўных праблемах даволі блізкія. “Нам цікавы аўстрыйскі вопыт у многіх сферах, які цалкам можа быць прыменены ў Беларусі”, — сказаў Прэзідэнт. Беларускі бок высока цэніць намаганні Вены, накіраваныя на навядзенне мастоў паміж асноўнымі геапалітычнымі цэнтрамі, зніжэнне напружанасці ў Еўропе і свеце. Мінск ставіць такія ж мэты ў сваёй знешнепалітычнай дзейнасці. “Канстатуем, што разам здольны ўнесці важкі ўклад у аднаўленне стабільнасці і ўмацаванне міжнароднай бяспекі. Беларусь будзе ўдзячная аўстрыйскаму кіраўніцтву за падтрымку нашых ініцыятыў у гэтым напрамку”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада ў Вене правёў афіцыйныя перагаворы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Сустрэча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика