Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча "Беларуская песня" адбудзецца 26 лiстапада. 21.by

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча "Беларуская песня" адбудзецца 26 лiстапада

18.11.2019 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


26 лістапада, у Дзень народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, у Палацы культуры МАЗ прагучаць песні Змітра Вайцюшкевіча у суправаджэнні WZ-Orkiestra на вершы паэта. “Дзе мой край”, “Мора гранітныя хвалі”, “Заяц варыць піва”, “Архангелы” – дзясяткі твораў легендарнага пісьменніка ўвасоблены Змітром Вайцюшкевічам у музыцы.

“Уладзімір Сямёнавіч з’яўляецца для мяне адным з некалькіх паэтаў, дзякуючы творчасці якіх я склаўся сам як творца і як асоба, – каментуе спявак. – На працягу ўсяго свайго музычнага шляху я штораз вяртаюся да спадчыны Караткевіча, бясконца знаходзячы там нешта новае, знаходзячы там карані сапраўднай “Беларускай песні”. Запрашаю вас на вялікі канцэрт, прысвечаны спадчыне вялікага паэта і пісьменніка”.

Акром песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, у канцэрце прагучаць і іншыя лепшыя песні Змітра Вайцюшкевіча.

Квіткі - на сайце і ў касах аператара Kvitki.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фото из открытых источников 26 лістапада, у Дзень народзінаў Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, у Палацы культуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика