Всё зависит от лидера. В Ушачском районе прошла первая отчётно-выборная конференция районного объединения профсоюзов
26.11.2019
—
Разное
|
Прафсаюзы Беларусі летась адзначылі 115 год свайго існавання. А 20 лістапада ў раёне адбылася яшчэ адна гістарычная падзея – першая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Чаму толькі першая? Справа ў тым, што ўсяго пяць гадоў таму былі ўтвораны структуры, якія аб’ядналі ўсе галіновыя прафсаюзы рэгіёнаў. І сёлета на канферэнцыі старшыня аб’яднання Марыя Аляксееўна Шаўчэнка падвяла вынікі за справаздачны перыяд. Трэба адзначыць, што арганізавана мерапрыемства было з усёй святочнай атрыбутыкай. Дэлегатаў рэгістравалі ў фае райвыканкама, уручалі рабочыя дакументы і сувеніры, там жа, перш чым накіравацца на кава-паўзу, яны спыняліся ля вельмі прыгожай выставы прыкладнога мастацтва. Урачысты настрой панаваў і ў зале, куды сабраліся не толькі 46 дэлегатаў, але і ветэраны прафсаюзнага руху, а таксама ганаровыя госці – старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І.К.Вазьміцель, старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошка і райсавета Н.М.Марковіч, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і лідар раённай ветэранскай арганізацыі Н.А.Васілеўская. М.А.Шаўчэнка ў сваёй справаздачы адзначыла, што асноўная дзейнасць прафсаюзаў ва ўсе часы накіравана на абарону правоў працоўных, а магчыма гэта толькі пры існаванні прафсаюзных пярвічак. У раёне за пяць гадоў іх створана 8, сёлета – дзве: у “Тэхнакрасе” і індывідуальнага прадпрымальніка М.М.Несцярэнкі. Марыя Аляксееўна падкрэсліла, што назіраецца станоўчая дынаміка змяншэння кантрактаў, якiя заключаюцца на 1 год: на 1 кастрычніка з 1792 – 25,9% кароткатэрміновыя, калі летась было 29 працэнтаў. У 2018-м кантракты літаральна з усімі работнікамі заключаліся на 1 год у ПМК-66, ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, ААТ “Ушачы”, філіяле “Маяк-Ушацкі”, раённым фізкультурна-спартыўным клубе. Сёлета пасля ўмяшальніцтва прафсаюзаў у трох апошніх яны заключаны на большы тэрмін. За справаздачны перыяд прайшло 39 прававых прыёмаў, на якія звярнулася 112 жыхароў раёна па пытаннях, якія пераважна датычыліся нормаў працоўнага заканадаўства. У выніку некалькі чалавек захавалі свае працоўныя месцы, былі зроблены пераразлікі заработнай платы. Акрамя інспектараў працы галіновых прафсаюзаў з другога квартала бягучага года ў штат аб’яднання на грамадскіх пачатках уведзены прафсаюзны інспектар працы, які гатовы ў любы дзень выйсці ў арганізацыю, сустрэцца з работнікам, чые правы парушаны, і аказаць садзейнічанне ў рашэнне яго праблем. Іван Канстанцінавіч Вазьміцель таксама прывёў вельмі красамоўныя лічбы. За 5 год у вобласці створана 500 пярвічак, 80 працэнтаў з якіх – у прыватным сектары эканомікі. Працоўным было вернута 64 тысячы рублёў – неданалічаных ці незаконна знятых заробкаў, выйграна 20 судовых працэсаў, 150 чалавек толькі аднаго прадпрыемства пасля ўмяшальніцтва прафсаюзаў атрымалі выплаты, што належалі ім пры ліквідацыі. ФПБ ініцыявала, каб з работнікамі, якія не маюць спагнанняў, кантракт заключаўся на максімальны тэрмін, а таксама каб пры істотнай змене ўмоў працы супрацоўніку паведамлялася пра гэта не пазней чым за 30 дзён (прапаноўвалася толькі 7). Частка кантрактаў па-ранейшаму заключаецца на мінімальны тэрмін, а за гэтым, па словах І.К.Вазьміцеля, як правіла хаваецца звальненне без адпаведных выплат. Ён таксама падкрэсліў, што годны сацыяльны пакет магчымы толькі ў тых арганізацыях, дзе добрыя эканамічныя паказчыкі, таму захаванне вытворчай дысцыпліны, выхаванне несумленных супрацоўнікаў – неад’емная частка іх работы. Наколькі эфектыўнай будзе дзейнасць прафсаюзаў, у многім залежыць ад лідара раённага аб’яднання. Аналізуючы вынікі работы, А.В.Пашковіч адзначыла, што пасля ўзначальвання яго з ліпеня гэтага года М.А.Шаўчэнкай, работа значна актывізавалася. Прафсаюзы ўдзельнічалі літаральна ва ўсіх кампаніях, што праводзіліся ў раёне і краіне. Марыя Аляксееўна змагла заўважыць здольнасці канкрэтных членаў пярвічак, вывесці іх з ценю і задзейнічаць у грамадскім руху. І.К.Вазьміцель таксама станоўча ацаніў работу Марыі Аляксееўны Шаўчэнкі і прапанаваў абраць яе старшынёй аб’яднання на наступны тэрмін. Кандыдатура была аднагалосна падтрымана дэлегатамі. На канферэнцыі таксама быў зацверджаны новы савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, прэзідыум і намеснік старшыні – ім стала лідар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Л.М.Шкаруба. На ўдзел у сёмай абласной справаздачна-выбарчай канферэнцыі і ў склад савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў дэлегавана М.А.Шаўчэнка. Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства У.Г.Аўдошка і Н.М.Марковіч уручылі Ганаровыя граматы старшыням трох пярвічных прафарганізацый, І.К.Вазьміцель – медаль “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі” Ларысе Сцяпанаўне Смаляк, якая больш двух дзясяцігоддзяў узначальвала прафкам ТАА ”Лес”, і Ганаровую грамату абласнога аб’яднання Жанне Васільеўне Клопавай – старшыні пярвічкі ААТ “Ільюшынскі”. М.А.Шаўчэнка за актыўны ўдзел у дзейнасці аб’яднання адзначыла Граматамі савета Таццяну Аляксандраўну Кызыму і Ірыну Васільеўну Байрамаву – лідараў пярвічак Арэхаўскай школы і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Каштоўныя падарункі і кветкі Марыя Аляксееўна ўручыла ветэранам прафсаюзнага руху, якія працяглы час узначальвалі галіновыя ці пярвічныя арганізацыі, Л.С.Смаляк, Святлане Альфрэдаўне Чанцовай, Валянціне Мікалаеўне Сляцкай, Надзеі Лукінічне Качынскай, Пятру Мікалаевічу Хвашчэўскаму. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафсаюзы Беларусі летась адзначылі 115 год свайго існавання. А 20 лістапада ў раёне адбылася яшчэ адна гістарычная падзея – першая справаздачна-выбарчая... |
|