У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці арганізавана “гарачая лінія” па выяўленні праблем і недахопаў у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах вобласці. 21.by

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці арганізавана “гарачая лінія” па выяўленні праблем і недахопаў у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах вобласці

03.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бяспечнае знаходжанне дзяцей у школах
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці арганізавана “гарачая лінія” па выяўленні праблем і недахопаў у арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах вобласці.


Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь даручана сумесна з мясцовымі органамі ўлады, праваахоўнымі і нагляднымі органамі правесці вывучэнне з выездам на месцы  стану матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У кожным раёне створаны рабочыя групы пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў КДК. Для аператыўнага выяўлення праблемных пытанняў па арганізацыі бяспечнага знаходжання дзяцей у школах у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці да 16 снежня будзе дзейнічаць “гарачая лінія” з жыхарамі рэгіёнаў вобласці. Звароты будуць прымацца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах: 8(0212)37-61-53, 37-30-45.
*    *    *
Першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Герасіменка паведаміў, што па ўказанні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела правялі маніторынгі ўстаноў адукацыі на прадмет выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі.
У прыватнасці, акцэнт быў зроблены на наяўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, утрыманне шляхоў эвакуацыі, пад’ездаў на тэрыторыю ўстаноў. Зараз абследаваны ўсе 11 устаноў адукацыі, якія функцыянуюць у раёне. Некаторыя выяўленыя парушэнні ліквідаваны непасрэдна ў ходзе правядзення маніторынгу, асобныя былі выпраўлены ў канцы мінулага тыдня.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №94 ад 03.12.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспечнае знаходжанне дзяцей у школах У Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці арганізавана “гарачая лінія” па выяўленні праблем і недахопаў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика