В Беларуси вдвое увеличилось количество киберпреступлений. Напоминаем наиболее распространённые приёмы мошенников
04.12.2019
—
Разное
|
Рост папулярнасці безнаяўных разлікаў прымусіў паляўнічых за чужымі кашалькамі актыўна асвойваць віртуальную прастору. І атрымліваецца гэта ў іх няблага: па выніках 10 месяцаў бягучага года колькасць кіберзлачынстваў у Беларусі вырасла ў 2,2 раза ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам, у Віцебскай вобласці рост яшчэ большы. Ад злодзеяў пацярпела 6 тысяч беларусаў, і пры гэтым большасць кіберзлачынстваў здзяйсняецца з-за незахавання правіл інфармацыйнай бяспекі самімі пацярпелымі. Ну, колькі можна закранаць гэтую тэму? – магчыма, заўважыць нехта з чытачоў. – Ужо ўсе добра ведаюць, што нельга паведамляць незнаёмцам даныя банкаўскай карткі… Так, ведаюць. Але ж махляры не спяць у шапку і ледзь не штодня прыдумваюць новыя спосабы выманьвання грошай. Так, напрыклад, нядаўна жыхар суседняга Лепельскага раёна атрымаў СМС-паведамленне аб тым, што на яго імя прыйшоў перавод Western Union на 350 беларускіх рублёў, для атрымання якога прапаноўвалася ўвесці пэўныя даныя на старонцы банка (на здымку). Яна аказалася фіктыўнай, хоць з першага погляду вельмі нагадвала сапраўдную. Ды і Western Union не ажыццяўляе пераводаў у беларускіх рублях. Грамадзянін быў пільным і патэлефанаваў у банк. Прынамсі, сігналы пра падазроныя паведамленні ўжо паступалі ў цэнтр банкаўскіх паслуг і ад ушачан. А таму нялішнім будзе яшчэ раз прыгадаць пра найбольш распаўсюджаныя прыёмы кібермахляроў. “Фішка” апошняга часу – узлом акаўнта сябра будучай ахвяры ў сацыяльнай сетцы і просьба ад яго імя паведаміць рэквізіты карткі ці перавесці сродкі. Вядома ж, у такім выпадку варта проста патэлефанаваць сябру. Папулярны зараз прыём – так званы вішынг. Злодзей па тэлефоне прадстаўляецца супрацоўнікам банка і выведвае ў трымальніка карткі рэквізіты, пашпартныя даныя, логіны, паролі, коды. Тут парада таксама немудрагелістая: пакладзіце трубку, а потым самі перазваніце ў банк (нумар ёсць на сайце і на вашай картцы). Адзін з самых новых спосабаў завалодаць грошамі – кіберзлачынца просіць у незнаёмага чалавека смартфон, каб зрабіць экстранны званок, а сам непрыкметна ўстанаўлівае на ім праграму, з дапамогай якой ажыццяўляе пераводы грошай. Такім чынам, проста не давайце свой мабільнік у рукі незнаёмцам. М.ГАНЧАРОНАК, начальнік аддзела рознічнага продажу цэнтра банкаўскіх паслуг №237 “Белаграпрамбанка”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост папулярнасці безнаяўных разлікаў прымусіў паляўнічых за чужымі кашалькамі актыўна асвойваць віртуальную прастору. І атрымліваецца гэта ў іх няблага: па... |
|