С 25 ноября по 10 декабря в Беларуси проходит международная акция «16 дней против гендерного насилия». 21.by

С 25 ноября по 10 декабря в Беларуси проходит международная акция «16 дней против гендерного насилия»

06.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Галоўная мэта акцыі – вывесці тэму дамашняй тыраніі з ганебнай цішыні. Данесці да грамадскасці, што здзекі над жанчынамі, дзецьмі, старымі – не сямейная справа, а шматаблічнае зло, якое траўмуе людзей, чалавечыя адносіны і лёсы.

Такая праблема хвалюе людзей ва ўсіх краінах свету, праяўляецца ў адных і тых жа формах, не мае сацыяльнага статусу. І ў нас дзесяцігоддзямі жывыя стэрэатыпы «добрую жонку муж не б’е», «няма дыму без агня», «нельга выносіць смецце з хаты», «б’е – значыць любіць». Аднак гвалт у сям’і – гэта не пра каханне, гэта пытанне ўлады і кантролю.


Сварка паміж мужам і жонкай – частка любых адносін, пры якіх абодва маюць права выказаць сваё меркаванне. Калі суправаджаецца агрэсіяй аднаго з членаў сям’і, інтэнсіўнасцю падобных выпадаў у разнастайных відах (фізічная, псіхалагічная, сексуальная, эканамічная і інш.) і мае выразную гендарную афарбоўку (у 90 – 96 выпадках у сусветнай статыстыцы пацярпелай становіцца жанчына), гэта ўжо гвалт.


Праблему нельга пакідаць за зачыненымі дзвярыма дома ці кватэры. Пакуль пра яе ніхто не ведае, ніхто не дапаможа і не абароніць. Калі здарылася бяда, апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пакутуеце, звяртайцеся па дапамогу ў праваахоўныя органы, а таксама ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна на тэлефон даверу 4 21 44. Калі сям’я стала крыніцай павышанай небяспекі, перачакайце буру ў «крызісным пакоі». Пра ўмовы часовага прытулку можна даведацца больш па адрасе: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36-2 ці патэлефанаваўшы 4 21 44, 4 29 89 і 3 73 53 (кругласутачна).
Для пацярпелых ад хатняга гвалту працуе агульнанацыянальная гарачая лінія – 8 801 100 8 801.

Фота для ілюстрацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Галоўная мэта акцыі – вывесці тэму дамашняй тыраніі з ганебнай цішыні. Данесці да грамадскасці, што здзекі над жанчынамі, дзецьмі, старымі – не сямейная справа,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика