З блакнотам па раёне. Вёска Поблін. 21.by

З блакнотам па раёне. Вёска Поблін

08.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прыкладна за дзевяць кіламетраў ад Глуска, на правым беразе ракі Пціч, знаходзіцца вёска Поблін. Населеных пунктаў з такой назвай няма, здаецца, больш нідзе ў Беларусі. Нават усёведны Google пры запыце выдае звесткі толькі пра вёску Поблін у Глускім раёне.

Паходжанне назвы гэтага населенага пункта так да нашага часу і не вызначана канчаткова. Існуе некалькі версій. Па адной з іх, напэўна, самай неверагоднай, у вёсцы некалі жыў поп, які кожную нядзелю пасля службы, як прыхаджане выходзілі з царквы, адорваў дзяцей блінамі. Ад злучэння слоў “поп” і “блін” атрымаўся Поблін. Па іншай версіі, назва вёскі звязана з прозвішчам уладальніка Глуска і Глускай воласці (да якой адносіўся Поблін) — князя Палубінскага. Існуе яшчэ адна версія: Поблін — ад прозвішча Побаль, якое мае балцкае паходжанне. Так ці інакш, але вёска Поблін мае ўнікальную назву, і ўсе яе ўраджэнцы могуць гэтым ганарыцца. А гэта так і ёсць на самой справе. Вось, напрыклад, Кацярына Міхайлаўна Барысік. Менавіта гэта жанчына звярнулася да нас у рэдакцыю, расказала шмат пра сваю родную вёску, яе жыхароў, цяперашніх і былых, нават правяла экскурсію па Побліне і пазнаёміла з аднасяльчанамі. Але ўсё па парадку. І пачнём мы з гісторыі вёскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна за дзевяць кіламетраў ад Глуска, на правым беразе ракі Пціч, знаходзіцца вёска Поблін. Населеных пунктаў з такой назвай няма, здаецца, больш нідзе ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика