У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску, адзін чалавек пакусаны. 21.by

У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску, адзін чалавек пакусаны

10.12.2019 10:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Воўк / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску Хотава. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў нядзелю, 8 снежня. Як інфармуе прэс-служба МНС, воўк пакусаў 56-гадовага мясцовага жыхара. Іншыя вяскоўцы здолелі забіць драпежніка.

Пацярпелага мужчыну шпіталізавалі, а тушу ваўка спецыялісты забралі для правядзення аналізаў. Не выключаецца, што воўк мог быць шалёны.

Напады дзікіх жывёлаў на вёскі ў апошнія гады адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. У лістападзе падобнае здарэнне было ў Сенненскім раёне, воўк пакусаў жыхарку вёскі Раманаўка. Яго праганялі... петардамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Воўк / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com У Стаўбцоўскім раёне воўк напаў на вёску Хотава. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў нядзелю, 8 снежня. Як інфармуе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика