Як «прадаць» ідэю за 90 секунд: скетч-канспект
11.12.2019 12:57
—
Разное
|
Падрыхтаваць прэзентацыю за 90 секунд, паспрабаваць сябе ў ролі телевізійных каментатараў, вывучыць складаныя скарагаворкі і паўдзельнічаць у групавых і індывідуальных заданнях змаглі падлеткі падчас воркшопа «Майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй» сацыяльна-адукацыйнага праекта Лайфхакамі паспяховага публічнага выступлення падзялілася з аўдыторыяй Ірына Дубовік — CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON. Яна на простых прыкладах распавяла, як пераадолець страх, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы. Старшакласнікі трэніраваліся рабіць прэзентацыю ў ліфце — кароткі пітч, у якім трэба было распавесці пра сваю ідэю і пра тое, якую карысць яна нясе грамадству. Расказ павінен быў заняць не больш за 90 секунд. Асноўныя тэзісы выступлення Ірыны Дубовік у скетч-канспекце, падрыхтаваным студыяй інфармацыйнага дызайна і візуальнай камунікацыі Be visual! Studio: Распавяла Ірына Дубовік таксама і пра асаблівасці структуры прэзентацыі, пра тое, як данесці сутнасць сваёй ідэі да аўдыторыі: Пра важнасць дыкцыі і жэстыкуляцыі распавёў Дзмітрый Смірноў — спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар «Радыё Бі-Эй», радыёвядучы. Ён раскрыў формулу паспяховай прэзентацыі «Сваё. Скандал. Сенсацыя. Смех» і разам з аўдыторыяй выканаў некалькі вясёлых і карысных практыкаванняў: чытаў скарагаворкі, трэніраваў гучнасць голаса, спрабаваў каментаваць мультфільмы. Тэзісы выступлення Дзмітрыя Смірнова ў выглядзе кароткага скетч-канспекта: У 2020 годзе адукацыйная праграма праекта «Першыя» працягнецца ў рэгіёнах. Запланаваны чатыры канферэнцыі ў фармаце TEDxSalon, у межах якіх удзельнікаў размяркуюць па камандах, каб яны маглі разам з ментарамі абмеркаваць выступленні спікераў па прапанаваных тэмах, а пасля выступіць са сваім бачаннем праблематыкі. Першы Salon адбудзецца 18 студзеня ў Віцебску. Падобныя мерапрыемствы таксама пройдуць у Гомелі, Гродне і Магілёве. «Першыя» — гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9-х, 10-х і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Усе фіналісты атрымаюць прызы — iPhone Xs. Зараз Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Генеральны інфармацыйны партнёр праекта — Беларускі партал TUT.BY. Больш падрабязная інфармацыя — на сайце праекта «Першыя» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падрыхтаваць прэзентацыю за 90 секунд, паспрабаваць сябе ў ролі телевізійных каментатараў, вывучыць складаныя скарагаворкі і паўдзельнічаць у групавых і...
|
|