Навіны – у кожны дом!. 21.by

Навіны – у кожны дом!

12.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1-е паўгоддзе 2020 года. Многія кіраўчане, жыхары сяла аддаюць перавагу “Кіраўцу”, з якога, па іх водгуках, даведваюцца пра навіны раёна, пытанні, над вырашэннем якіх працуе мясцовая ўлада, праводзімых мерапрыемствах, жыцці працоўных калектываў і шмат аб чым іншым, а таксама знаходзяць адказы на цікавячыя і хвалюючыя іх пытанні. Выпісваюць “Кіравец” і землякі, пражываючыя за межамі раёна.

Трэба адзначыць, што заўжды актыўна праводзіцца падпіска на раённую газету сельскім аддзяленнем паштовай сувязі “Падрэчча” Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.  


Наш фотакарэспандэнт занатаваў момант, калі паштальён Іна Дземянкова афармляла падпіску на “Кіравец” мясцовай жыхарцы П.Ф.Вербінавай. Яна зараз на заслужаным адпачынку, працавала аграномам, потым – сакратаром у Стаўпіцкай школе. Паліна Фёдараўна адзначыла, што больш дваццаці год іх сям’я выпісвае “раёнку”. З мужам Уладзімірам Анатольевічам, унукамі, якія прыязджаюць у госці, з задавальненнем чытаюць раённыя навіны, іншыя публікацыі.

Паштальён Іна Дземянкова лічыць, што ў яе рабоце трэба знайсці свой падыход да кожнага вяскоўца, даступна расказаць пра тое ці іншае выданне. Большая частка насельніцтва, якое абслугоўвае іх аддзяленне паштовай сувязі, выпісвае раённую газету.

А Вы падпісаліся на “Кіравец”?

Якраз самы час гэта зрабіць!

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 1-е паўгоддзе 2020 года. Многія кіраўчане, жыхары сяла аддаюць перавагу “Кіраўцу”, з якога, па іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика