Пасажырам паламанага цягніка Мінск-Гомель прапанавалі кампенсацыю — 82 капейкі
16.12.2019 13:56
—
Разное
|
Здарэнне з цягніком Мінск-Гомель / Telegram-канал NEXTA 82 капейкі — такую кампенсацыю прапанавалі пасажырам цягніка Гомель-Мінск, які паламаўся ўвечары 15 снежня, Як распавядала Еўрарадыё, паломка здарылася падчас рэйса. На станцыі Чырвоны Бераг над цягніком "Штадлер" адбылося некалькі ўспышак, падобных на кароткае замыканне. Пасажыраў папрасілі пакінуць вагоны. Каля дзвюх гадзінаў людзі чакалі, пакуль прыбыў іншы цягнік, які давёз іх да Гомеля. У інтэрнэце з'явілася некалькі відэа, на якіх бачныя ўспышкі над вагонамі (дата на відэарэгістратары не настроеная). Прэс-служба Беларускай чыгункі тлумачыць здарэнне тэхнічнымі няспраўнасцямі цягніка. Прычыны паломкі яшчэ высвятляюцца. На сайце ведамства пасажырам паламанага цягніка Пасажыры, якія звярнуліся па кампенсацыю, і паведамілі, што ім прапанавалі 82 капейкі. Дарэчы, за апошні год гэта ўжо чацвёрты выпадак, калі "Штадлер" ламаецца па маршруце Мінск-Гомель-Мінск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне з цягніком Мінск-Гомель / Telegram-канал NEXTA 82 капейкі — такую кампенсацыю прапанавалі пасажырам цягніка Гомель-Мінск, які паламаўся ўвечары 15 снежня, піша... |
|