Гродзенскія ратавальнікі выцягнулі шчанюкоў, якія захраслі ў бетоннай пліце
17.12.2019 13:14
—
Разное
|
![]() Ратаванне шчанюкоў у Гродне / grodno.mchs.gov.by 16 снежня гродзенскім ратавальнікам затэлефанавалі і папрасілі дапамагчы шчанюкам, якія захраслі ў бетоннай пліце. Надзвычайнае здарэнне адбылося на закінутым участку ў раёне Панямунь, прэс-служба МНС. Мяркуецца, што шчынюкі правялі ў "пастцы" двое сутак. Іх піск пачула дзяўчына, якая праходзіла міма. Менавіта яна і выклікала дапамогу. Ратавальнікі разрэзалі пліту, а потым акуратна разбілі яе, каб не нашкодзіць шчанюкам. Аперацыя па выратаванні жывёлаў доўжылася некалькі гадзін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ратаванне шчанюкоў у Гродне / grodno.mchs.gov.by 16 снежня гродзенскім ратавальнікам затэлефанавалі і папрасілі дапамагчы шчанюкам, якія захраслі ў бетоннай пліце.... |
|