На базе Лідскага раёна адбылося пасяджэнне кансультацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы. 21.by

На базе Лідскага раёна адбылося пасяджэнне кансультацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы

20.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На базе Лідскага раёна адбылося пасяджэнне кансультацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы

Сёння на базе Лідскага раёна адбылося пасяджэнне сумеснай кансультацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літоўскай Рэспублікі па каардынацыі дзейнасці школ для беларускай нацыянальнай меншасці ў Літоўскай Рэспубліцы і літоўскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь. Гасцей вітаў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк, паведамляе «Лідская газета».

Прадстаўнікоў беларускага боку на пасяджэнні камісіі ўзначальвала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Каржова, літоўскага – дырэктар Дэпартамента міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літоўскай Рэспублікі Юрга Стумскене. Удзел у рабоце камісіі прымалі саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Ірына Зубко, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, начальнік упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Генадзь Уладыка. Зараз у  Беларусі функцыянуюць дзве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляецца на літоўскай мове, а ў Вільнюсе працуе гімназія імя Францыска Скарыны, дзе вывучаюцца беларуская мова і літаратура, частка прадметаў выкладаецца на беларускай мове, навучэнцы знаёмяцца з культурай і традыцыямі беларускага народа. Для каардынацыі дзейнасці школ літоўскай нацыянальнай меншасці ў нашай рэспубліцы і беларускай нацыянальнай меншасці ў Літве, згодна з Пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі, у 1997 годзе і была створана сумесная кансультацыйная камісія. Пасяджэнні камісіі праводзяцца штогод, па чарзе на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Сёлета беларускі бок прымае літоўскую дэлегацыю на базе Лідскага раёна. І невыпадкова. У нашага рэгіёна ёсць пэўныя напрацоўкі. Рэалізуецца праект у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія –Літва – Беларусь 2014-2020” “Стварэнне сумеснага этнакультурнага асяроддзя ў гімназіі імя Ф. Скарыны ў г. Вільнюсе і ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Ліды”.
 
IMG_2712.JPG
 
Як расказала ў размове з журналістамі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Каржова, у рамках пасяджэнняў камісіі разглядаюцца пытанні, дзе неабходна ўмяшанне дзяржаўных органаў, для таго каб навучанне дзяцей, вывучэнне імі культуры і традыцый той краіны, да якой яны этнічна належаць, былі камфортнымі і якаснымі. У прыватнасці, вырашаліся пытанні пераадолення мяжы настаўнікамі, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі ў школах, дзе навучанне вядзецца на літоўскай мове, і настаўнікамі, якія вядуць выкладанне ў гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. Таксама ў парадак дня выносіліся такія пытанні, як абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, забеспячэнне іх падручнікамі, распрацоўка і зацверджанне вучэбных праграм па літоўскай мове для вучняў, якія навучаюцца ў Беларусі, і па беларускай мове для вучняў, якія навучаюцца ў Літве, і іншыя.

Плённасць работы  сумеснай кардынацыйнай камісіі міністэрстваў адукацыі дзвюх краін адзначыла таксама дырэктар Дэпартамента міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літоўскай Рэспублікі Юрга Стумскене. Яна падкрэсліла, што літоўскі бок жадае і далей працаваць з беларускім бокам у накірунку выхавання і адукацыі моладзі, абменьвацца вопытам для пераймання адзін у другога лепшых напрацовак.

Прадуктыўнай была работа камісіі і на пасяджэнні, якое адбылося ў Лідзе. Гутарка ішла аб актуальных пытаннях стану і развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы. Разглядаліся асобныя пытанні функцыянавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з літоўскай мовай навучання.

Акрамя ўдзелу ў пленарнай частцы пасяджэння камісіі, яе члены пазнаёміліся з горадам Лідай, пабывалі ў гімназіі №1 і Лідскім замку. 

 
5c7ffaf8c26e332e0e1c5fdedcd83350.JPG
86c61f9a6013a3895b41a5526f85a467.JPG
b71a3face75bc6bc6cb77e61954df49f.JPG
e428de267c6d1bbccbb8e9452fdbedaa.JPG

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на базе Лідскага раёна адбылося пасяджэнне сумеснай кансультацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, навукі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика