Мінская міліцыя канфіскавала самую буйную партыю гераіна
21.12.2019 11:40
—
Разное
|
Фота: blizko.by Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС канфіскавалі самую буйную партыю гераіна. Наркагандляры планавалі пастаўляць “прадукт” з Афганістана ў краіны Еўропы, а Беларусь выкарыстоўвалі, як часовую базу. “У Мінску былі затрыманыя замежныя грамадзяне. У тайніку арандаванага імі складскога памяшкання ў адным з раёнаў сталіцы аператыўнікі выявілі і канфіскавалі самую буйную партыю гераіну за ўсю гісторыю нашай краіны”, - распавяла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. Пра колькасць герана і як наркотык трапіў у Беларусь супрацоўнікі МУС раскажуць 23 снежня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: blizko.by Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС канфіскавалі самую буйную партыю гераіна. Наркагандляры планавалі...
|
|