Галоўны рэдактар «Асіповіцкага края» Віталій Кулакоў пайшоў на заслужаны адпачынак. 21.by

Галоўны рэдактар «Асіповіцкага края» Віталій Кулакоў пайшоў на заслужаны адпачынак

24.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палова жыцця — у ”раёнцы”

Апошні рабочы дзень для яго пачаўся ўрачыста. У знак прызнання важкасці асабістага ўкладу ў развіццё друкаваных СМІ нашай краіны масціты журналіст атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароду ўручыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч у прысутнасці раённай адміністрацыі, кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў. Таксама галоўны рэдактар быў адзначаны райвыканкамам і Галоўным  упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.


Кіраўнік райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ўручае Віталію Кулакову каштоўны падарунак

Віталій Кулакоў працаваў у “раёнцы” 33 гады, з якіх 14 — на пасадзе кіраўніка. Дасягнута за гэты час нямала. Калектыў “Асіповіцкага края” заняў трывалыя пазіцыі ў шэрагу лепшых рэгіянальных СМІ краіны, першым сярод “раёнак” Магілёўшчыны здолеў выйсці на самаакупляльнасць. У 2012 годзе газета стала пераможцай у Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”, а галоўны рэдактар быў удастоены спецыяльнай прэміі “Чалавек года” Магілёўскай вобласці.

Наш галоўрэд пакінуў журналісцкую справу, але абяцаў заставацца ў эпіцэнтры грамадскага жыцця малой радзімы. А свае абяцанні Кулакоў заўсёды выконвае!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палова жыцця — у ”раёнцы” Апошні рабочы дзень для яго пачаўся ўрачыста. У знак прызнання важкасці асабістага ўкладу ў развіццё друкаваных СМІ нашай краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика