Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці. 21.by

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці

31.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці.


Сярод удзельнікаў і гасцей свята — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэм’ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дыпламатычнага корпуса. Але галоўныя персоны, да каго на свяце была прыкавана ўсеагульная ўвага, — гэта, безумоўна, дэбютанты, якія атрымалі запрашэнне на баль дзякуючы сваім поспехам у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Усяго больш за 360 удзельнікаў. Венскія балі аднесены да помнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і з’яўляюцца неад’емнай часткай сусветнай культуры. Баль у Мінску праходзіў у адпаведнасці са шматвяковымі традыцыямі і крытэрыямі ЮНЕСКА. Праграма свята ўключала дзве часткі — класічную і адвольную. “Цяпер я з вялікім задавальненнем гляджу на вас, юных, шчаслівых, з бліскучымі вачамі. На дзяўчат у цудоўных бальных сукенках, юнакоў у фраках і парадных мундзірах. Я вельмі ганаруся (і вы гэта ведаеце) прыгажосцю нашага народа. Вы сёння — увасабленне гэтага народа. Ведаю, што гэта прыгажосць гарманічна спалучаецца з розумам, адукаванасцю і працавітасцю. Гэта тыя якасці, якімі славіцца беларуская нацыя і якія робяць нас асаблівымі і адрозніваюць ад іншых народаў”, — адзначыў Прэзідэнт.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці. Сярод удзельнікаў і гасцей свята — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика