За кожнай узнагародай — подзвіг. Першага студзеня 2020 года — 100 год з дня нараджэння нашага земляка Героя Савецкага Саюза Ульяна Аляксандравіча Рыбака. 21.by

За кожнай узнагародай — подзвіг. Першага студзеня 2020 года — 100 год з дня нараджэння нашага земляка Героя Савецкага Саюза Ульяна Аляксандравіча Рыбака

01.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пра подзвігі разведчыка Рыбака на працягу ўсяго жыцця Ульяна Аляксандравіча пісала і раёнка, і абласныя, рэспубліканскія газеты. Адна з самых першых нататак пра земляка-героя з’явілася ў Глускай раённай газеце (тады яшчэ «Соцыялістычная вёска») у 1946 годзе. Дарэчы, гэты нумар цяпер захоўваецца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Нататка называлася «Сустрэчы з Героем Совецкага Саюза У. А. Рыбаком» (арфаграфія і пунктуацыя тут і далей захаваныя): ”2 чэрвеня ў сваю родную вёску Яўсеевічы, Сіманавіцкага сельсовета, прыехаў Герой Совецкага Саюза Рыбак Ульян Аляксандравіч. Вестка аб прыездзе ў Яўсеевічы земляка-героя з маланкавай хуткасцю абляцела навакольныя вёскі, усе спяшаліся ў Яўсеевічы, каб сустрэць і паслухаць выступленне земляка, удастоіўшагася высокага звання Героя Совецкага Саюза. Каля хаты, у якой нарадзіўся, вырас і выхаваўся герой, сабраўся мнагалюдны мітынг… У кароткай прамове Герой Совецкага Саюза У. А. Рыбак сардэчна падзякаваў сабраўшымся за цёплую сустрэчу. Ён сказаў: “Мы, воіны пабеданоснай слаўнай Чырвонай Арміі, кіруемай вялікім Маршалам Совецкага Саюза Сталіным, упэўнены, што вы хутка залечыце раны, прычыненыя вайной нашым вёскам, сваёй чэснай працай зноў зробіце квітнеючымі калгасныя вёскі, заможным сваё жыццё, абагаціце дзяржаву”.

У 2005 годзе  Белтэлерадыёкампанія зняла пра нашага земляка-героя фільм “Ульян Рыбак” — адзін з першых у цыкле перадач пра Герояў Савецкага Саюза “День длиною в жизнь…”.

З развіццём тэхналогій з’явілася магчымасць даведацца пра подзвігі Ульяна Рыбака з арыгінальных крыніц — узнагародных лістоў Героя, якія размешчаны на сайце pamyat-naroda.ru.

Самая першая ўзнагарода, яе наш зямляк атрымаў у сакавіку 1943 года, — медаль “За баявыя заслугі”. Ва ўзнагародным лісце чырвонаармейца напісана: “…В бою под с. Ивот 6.3.1943 г. действовал хладнокровно и смело под минометным огнем противника продвигаясь вперед вел непрерывный огонь по фашистскому пулемету и указывал нашим пулеметчикам наиболее важные цели. В разведке боем у дер. Красное вел за собой бойцов не допуская их ослаблять огонь. Из боя вышел в числе последних обеспечивая своим огнем отход на новые позиции нашего ручного пулемета”.

Другую ўзнагароду, медаль “За адвагу”, ужо камандзір аддзялення 348-й асобнай разведвальнай роты 226-й стралковай дывізіі Ульян Рыбак атрымаў у жніўні 1943 года: “Сержант Рыбак смело поднял свое отделение в атаку на деревню Зеленохолмистый, обошел с фланга и ворвался один из первых в деревню Зеленохолмистый. Уничтожил 2-х немцев и ранил одного унтер-офицера. Впереди всех вел свое отделение на деревню Дубовицы, был ранен в руку, но не ушел с поля боя и продолжал командовать отделением и вывел его из-под артиллерийского огня противника, выполнив боевую задачу”. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра подзвігі разведчыка Рыбака на працягу ўсяго жыцця Ульяна Аляксандравіча пісала і раёнка, і абласныя, рэспубліканскія газеты. Адна з самых першых нататак пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика