У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей. 21.by

У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей

01.01.2020 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Увечары 31 снежня ў Мінску / БЕЛТА

У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей. Здарылася гэта каля Палаца спорту, дзе адбывалася адно з масавых мерапрыемстваў. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, спачатку сілавікі звярнулі ўвагу на 6-гадовага хлопчыка, які быў адзін і плакаў. Паводле яго слоў, у Мінск ён прыехаў на свята з бацькамі з нейкага раённага цэнтра і згубіўся. Бацькоў знайшлі каля аднаго з гандлёвых павільёнаў — яны куплялі сувеніры і не заўважылі знікнення сына.

Праз 20 хвілін да міліцыянераў звярнуўся ўжо мужчына, які шукаў свайго 5-гадовага сына. Ён казаў, што нешта адцягнула яго ўвагу і гэтага аказалася дастаткова, каб дзіця дзесьці згубілася ў натоўпе. Праваахоўнікі хутка знайшлі хлопчыка і вярнулі яго шчасліваму бацьку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 31 снежня ў Мінску / БЕЛТА У Мінску падчас навагодніх святкаванняў згубіліся двое дзяцей. Здарылася гэта каля Палаца спорту, дзе адбывалася адно з масавых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика