Дождж і мокры снег прагназуюць на 4 студзеня. 21.by

Дождж і мокры снег прагназуюць на 4 студзеня

03.01.2020 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У суботу, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты. 

Уначы чакаецца ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень прагназуюць 0..+5. 

У нядзелю, 5 студзеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі (пераважна па ўсходзе) пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў дыяпазоне ад -4 да +2.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика