Асіповічы. Коратка аб розным. 21.by

Асіповічы. Коратка аб розным

08.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінстваПокрова” сумесна з Бабруйскай і Быхаўскай епархіяй у рамках рэалізацыі дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Беларусі” з 7 па 19 студзеня правядзе прымеркаваную да свята Нараджэння Хрыстова акцыю “Тыдзень без абортаў”.

10 283 экзэмпляры новых кніг, газет і часопісаў паступіла за мінулы год у цэнтралізаваную бібліятэчную сетку раёна, з іх 1 684 — на беларускай мове.

1 116 ялінак рознай вышыні, 42 навагоднія букеты і 13 дрэўцаў у кадках рэалізавана ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” на навагодніх кірмашах. Выручка ад продажу рэалізаванай прадукцыі склала каля 8 500 рублёў.

У рамках акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Новага года асіпаўчанкі Дзіяна Чабатар, Юлія Петухова, Галіна Барадзіна, Паліна Шашок і Вольга Буцько, якія нарадзілі дзетак у новым акушэрска-гінекалагічным аддзяленні бальніцы, атрымалі падарункі (камплекты дзіцячай бялізны і адзення) ад райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Першым сёлета ў раёне з’явіўся на свет у 15 гадзін 20 хвілін 1 студзеня хлопчык вагою 3 600 грамаў. А завяршыў год 31 снежня ў 23.45 таксама маленькі асілак — 4 100.

Экспазіцыя “Ваеннае снаражэнне”, экспанаты якой належаць мясцоваму краязнаўцу Аляксандру Аляксеенку, дзейнічае на пастаяннай аснове ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі Таццяна Амбрушкевіч стала пераможцай Міжнароднага конкурсу метадычных праектаў “Свет рускага слова”, арыентаванага на педработнікаў, якія выкладаюць рускую мову ў зарубежных адукацыйных арганізацыях і прымяняюць пры выкладанні прадмета сучасныя, у тым ліку аўтарскія, методыкі.

Конкурс агітацыйных плакатаў і фотаздымкаў «Усё пра прафілактыку грыпу»,  на які школьнікі вобласці прыслалі больш за 280 работ, прайшоў на Магілёўшчыне.

У намінацыі «Чаго баіцца грып?» сярод вучняў 5-8 класаў  ІІ месца заняла вучаніца Ялізаўскай СШ Ксенія Іўчык. У групе дзяцей той жа ўзроставай катэгорыі на другую прыступку ў намінацыі «А ты прышчапіўся супраць грыпу?» узняўся школьнік з Лапіч Дзмітрый Шайда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Покрова” сумесна з Бабруйскай і Быхаўскай епархіяй у рамках рэалізацыі дзяржпраграмы “Здароўе народа і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика