В Ивацевичском районе появился живодёр? (осторожно, фото не для впечатлительных)
08.01.2020 15:51
—
Разное
|
У Івацэвіцкім раёне атрымала розгалас забойства бадзяжных сабак у вёсцы Любішчыцы невядомым жывадзёрам. Гэты факт стаў публічным, бо на павешаных на дрэвах з асаблівай жорсткасцю сабак натрапілі дзеці. Яны сфатаграфавалі сабак і выкінулі ў сацсеткі, кажа грамадскі актывіст з Івацэвічаў Павел Дайлід: – Гэта лесапасадка побач з вёскай, там ходзяць дзеці і ўсё гэта бачаць. І раней гэта адбывалася. Нейкі чалавек пастаянна забівае такім чынам сабак. Паводле абаронцы жывёл Яўгеніі, вясковых жыхароў гэта не здзівіла. Бо такі метад забойства непатрэбных сабак для іх звыклы: – Прыходзіла жанчына да мяне на працу з Любішчыц. Я ў яе пыталася: вы ведаеце? Яна казала, што ведаюць, усе ў курсе. У вёсцы ў іх ва ўсіх так прынята вешаць сабак. Кажа, што ў іх так усе робяць, то бок для іх гэта норма. Паводле Паўла Дайліда, забойства сабак – гэта не такая рэдкая справа, але крымінальная справа заводзілася толькі ў 2018 годзе. Калі мужчына забіў нажом суседскую сабаку.
Справай забойства сабак заняўся Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Івацэвіцкім раёне атрымала розгалас забойства бадзяжных сабак у вёсцы Любішчыцы невядомым жывадзёрам. Гэты факт стаў публічным, бо на павешаных на дрэвах з... |
|