Скандальны выпадак трапіў на відэа ў пункце пропуску Кузніца на польска-беларускай мяжы, піша autogrodno.by.
Відавочна, раззлаваная аўтамабілістамі, якія едуць праз мяжу без чаргі, жанчына ўзяла вялізны камень і пагражала ім нецярплівым кіроўцам.
Аднак нехта на "Нісане" вырашыў, што намеры ў жанчыны не вельмі сур'ёзныя. Калі кіроўца ўклінаваўся не на сваё месца ў чарзе, у яго аўто паляцеў гэты самы камень.
Мяркуючы па каментарах, аўтар відэа таксама планаваў уклінавацца на чужое месца ў чарзе, але пасля гэтага выпадку вырашыў не рызыкаваць.
Жанчына з каменем у Кузніцы / autogrodno.by Скандальны выпадак трапіў на відэа ў пункце пропуску Кузніца на польска-беларускай мяжы, піша autogrodno.by. Відавочна, раззлаваная...