Да 90-годдзя раённай газеты. 21.by

Да 90-годдзя раённай газеты

13.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У студзені 2021 года раённай газеце спаўняецца 90 год. За гэты час у ёй было надрукавана шмат артыкулаў, інфармацый, нарысаў, расказаў… Крычаўляне з задавальненнем чытаюць аб тым, што робіцца ў раёне, аб дасягнен­нях сваіх землякоў. Мы пачынаем праект, у якім будзем расказваць, аб чым пісала “раёнка” ў розныя гады, аб яе супрацоўніках, таленавітых аўтарах і г.д. Пачынаем з матэрыялаў, якія былі надрукаваны ў нумары газеты “Ленінскі Кліч” (так тады называлася “раёнка”) за 11 студзеня 1983 года. (Правапіс таго часу захаваны.)

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

20 студзеня – выбары ў гарадскі Савет па Мікрараённых выбар­чых акругах № 48 і № 52.
У камбінаце бытавога абслугоўвання адбыўся агульны сход рабочых, інжынернатэхнічных работнікаў і служачых, прысвечаны вылучэн­ню кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета замест выбыўшых дэпутатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты аднагалосна названы: па Мікрараённай выбарчай акрузе № 48 – другі сакратар гаркома КПБ Ляхаў Валерый Андрэявіч, па Мікрараённай выбарчай акрузе № 52 – начальнік Крычаўскага аддзялення УКГБ Юркін Іван Захаравіч.

Будуць трактарыстамі

У радзе гаспадарак надаюць важнае значэнне падрых­тоўцы механізатарскіх кадраў. Пры раённай райсельгас­тэхніцы пачалі працаваць курсы, на якіх навучаецца 21 чалавек з калгасаў “Запаветы Леніна”, “Вялікі Кастрыч­нік”, “Камунар”, “Памяць Леніна”. Вучоба разлічана на тры месяцы, пасля заканчэння якой курсанты атрымаюць пасвед­чанне трактарыстаў трэцяга класа. Навучаюцца слесары, паляводы, іншыя сельскія работнікі.
У калгасах «Запаветы Леніна» і “Камунар” працуюць курсы па павышэнню кваліфікацыі механізатараў. Пры сель­гастэхніцы пачнуць хутка работу курсы па асваенню трактараў Т-150 і МТЗ-80.
В. Белахонаў.

Калі працаваць брыгадай

Добра закончыў другі год пяцігодкі калектыў аўтапарка. Абязацельствы па дастойнай сустрэчы 60-годдзя ўтварэння СССР паспяхова выкананы.
Лепшай прызнана брыгада № 1 (брыгадзіры Ф.Ф. Гаўрыленка і А.А. Старасценка). Гэты калектыў, які працуе па брыгаднаму падраду, неаднаразова займаў прызавыя месцы. Па выніках работы за трэці квартал і другое паўгоддзе яму прысвайвалася званне “Лепшая брыгада” з уручэннем Ганаровай граматы і грашовай прэміі. І вось новая перамога. За першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве па дастойнай сустрэчы юбілею краіны каллек­тыву прысвоена званне “Лепшая брыгада міністэрства аўтатранспарту БССР”. Брыгадзе ўручан пераходны Чыр­воны вымпел міністэрства аўтатранспарту і прэзідыума БРК прафсаюза і грашовая прэмія 720 рублёў…
Т. Рачыцкая,
старшы эканаміст аўтапарка.

Аб гэтым нельга забываць

Сярод розных відаў невытворчага траўматызму адно з першых месц займае вулічны траўматызм. Найбольшая колькасць транс­партных траўм прыходзіцца на зімовыя месяцы, асабліва ў пачатку і канцы тыдня. Гэта тлумачыцца тым, што многія вадзіцелі злоўжываюць спіртнымі напіткамі, і ў першыя дні тыдня працаздольнасць і ўважлівасць зніжаны, а ў кан­цы тыдня ўплывае стомленасць.
Назіранні паказваюць, што павелічэнне транспар­т­ных сродкаў не абумоўлівае значны рост траўматыз­му. Большая частка пашкоджанняў ад сродкаў транс­парту ўзнікае ў выніку парушэнняў правілаў вулічнага руху вадзіцелямі, пешаходамі, веласіпедыстамі, пасажырамі. Вельмі часта наезды на пешаходаў адбываюцца з-за іх недысцыплінаванасці…
У 1982 годзе работнікамі ДАІ было затрымана шмат вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём машыны ў не­цвярозым стане. З іх многія не мелі праў на ваджэнне аўтатранспарту (трактарысты, камбайнеры)…
Я звяртаюся да работнікаў ДАІ, праваахоўных органаў прымаць самыя строгія меры да тых, хто груба парушае правілы на дарогах, не захоўвае правілы руху, што прыводзіць да няшчаных выпадкаў.
С. Жарын,
хірург-траўматолаг.

Ручны мяч

У спартыўнай зале СШ № 6 адбыліся спаборніцт­вы па ручному мячу сярод школьнікаў 6-7 класаў, якія вялі барацьбу за пераходны прыз гарадской ДЗЮСШ. У дзяўчат найбольш роўна правялі турнір гандбалісткі СШ № 7, якія перамаглі ва ўсіх сустрэчах. Сярод хлапчукоў першынствавалі спартсмены СШ № 5.
У агульнакамандным заліку перамаглі гандбалісты СШ № 7. На другім месцы СШ № 1, на трэцім – каман­да СШ № 5.
Неабходна адзначыць добрую гульню ўратароў Г. Асіпенка (СШ № 1) і С. Новікавай (СШ № 7), палявых ігракоў В. Гаўрыленка (СШ № 6), С. Міранец (СШ № 3), А. Жарава (СШ № 5), О. Волкавай (СШ № 1), В. Жылінскага, О. Дудыка і самай юнай удзельніцы спаборніцтваў Л. Трыфан­ковай з СШ № 7.
К. Цітоў,
трэнер гарадской ДЗЮСШ.

Да ведама грамадзян

З 1 студзеня гэтага года жыхары горада маюць магчымасць глядзець другую агульнасаюзную праграму па 2 каналу.
На многіх шматкватэрных дамах работнікі радыётэлеатэлье раней устанавілі антэны калектыўнага карыстання. Цяпер яны прымаюць меры па далейшаму правядзен­ню гэтай работы.
Грамадзянам прапануецца не ўстанавліваць індывідуальныя антэны на шматкватэрных дамах.
В. Скробаў,
загадчык радыётэлеатэлье.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзені 2021 года раённай газеце спаўняецца 90 год. За гэты час у ёй было надрукавана шмат артыкулаў, інфармацый, нарысаў,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика