Мытнікі паказалі, дзе былі схаваны долары, дасланыя беларусцы ў пасылцы з ЗША
14.01.2020 18:56
—
Разное
|
![]() Кантрабандная валюта / customs.gov.by У пасылцы, якую з ЗША даслалі 29-гадовай жыхарцы Мінскага раёна, беларускія мытнікі знайшлі схаваныя 1200 долараў. У 10-кілаграмовым пакунку былі адзенне, касметыка, прадукты харчавання і гаспадарчыя тавары. Увагу супрацоўнікаў Мінскай рэгіянальнай мытні прыцягнуў адзін з пачкаў з пячэннем — ён быў заклеены скотчам. Падчас агляду і знайшлі кантрабандную валюту, загорнутую ў фальгу. Долары з пасылкі забралі, распачатая крымінальная справа, Мытнікі нагадваюць, што замежную валюту ў паштовых адпраўленнях можна дасылаць толькі з аб'яўленай каштоўнасцю ў суме, якая не перавышае 200 долараў ЗША (у эквіваленце). У іншым выпадку грошы да адрасата не патрапяць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантрабандная валюта / customs.gov.by У пасылцы, якую з ЗША даслалі 29-гадовай жыхарцы Мінскага раёна, беларускія мытнікі знайшлі схаваныя 1200 долараў. У 10-кілаграмовым...
|
|