Конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". 21.by

Конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

15.01.2020 22:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”.

Конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

Для большасці педагогаў конкурс прафесійнага майстэрства ‒ сродак самавыяўлення, форма самапрэзентацыі, пляцоўка для дэманстрацыі ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, агульнай культуры, творчага і кар’ернага росту. Першы этап конкурсу прайшоў у снежні. Установы адукацыіі вылучылі сваіх пераможцаў на раённы этап.

Пляцоўкамі для правядзення адкрытых урокаў у незнаёмай сітуацыі былі абазначаны ДУА “ Сярэдняя школа №23 г.Брэста” і ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа №6 г.Брэста”.

Конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

Першым удзельнікам конкурсу стала настаўніца біялогіі ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста”Бакунец Святлана Валер’еўна. Цікавая прэзентацыя творчай педагагічнай дзейнасці. Асоба настаўніцы шматгранная. Калегі па працы адзначаюць, што яна цікавы суразмоўца, надзейны сябар.У сваёй працы яна выкарыстоўвае практыка-арыентаваныя заданні, прычым поспех бачыць у сістэмнасці. Творча падыходзіць да адбору зместу матэрыялу. Настаўніца выкарыстоўвае інструктыўныя карты, што спрыяе фарміраванню пазітыўнай вучэбнай матывацыі і пазнавальнай актыўнасці. Свой вопыт апрабіравала на практыцы і апублікавала ў рэспубліканскім часопісе “ Біялогія і хімія”.

На высокім узроўні прайшоў урок Карповіч Ларысы Віктараўны ў VII“Б” класе па тэме “ Максім Горкі “ Песня о Соколе” ”. Усе віды маўленчай дзейнасці, рэалізацыя міжпрадметных сувязяў, інтэрактыўныя метады і прыёмы, рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні рускай мове ‒ усё гэта садзейнічала выхаванню полікультурнай асобы вучня. Ларыса Віктараўна педагог з вопытам, яна з’яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Маскоўскага раёна. Актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх семінараў, конкурсаў, ініцыятар цікавых мерапрыемстваў.На сваіх уроках выхоўвае культуру чытання, фарміруе эстэтычныя ідэалы. Шырока выкарыстоўвае праблемныя пытанні, якія спрыяюць фарміраванню самастойнага мыслення,больш глыбокаму засваенню твораў.

Чыж Марына Міхайлаўна настаўнік хіміі ДУА “ Сярэдняя школа №28 г Брэста”. У сваёй рабоце прытрымліваецца дзейснага падыходу, фарміруе ў навучэнцаў уменне дзейнічаць у розных сітуацыях, прымяняць атрыманыя веды на практыцы і ў штодзённым жыцці.Вялікае значэнне мае ўменне настаўніцы вывучаць новае на ведах вучняў, атрыманых пры вывучэнні іншых прадметаў, а таксама ведах, атрыманых на папярэдніх уроках.У вольны час настаўніца любіць веласпорт, праводзіць трэнінгі па вывучэнні правіл дарожнага руху для веласепедыстаў.

Вядомы ў раёне як удзельнік конкурсу “ Малады настаўнік Брэстчыны” Кавярэц Аляксей Анатольевіч ДУА “ Сярэдняя школа №24 г.Брэста”. Трынаццаць гадоў ён выкладае ў школе дапрызыўную падрыхтоўку і фізічную культуру. Вялікую ролю надае патрыятычнаму выхаванню. Мемарыяльны атрад школы мае свой почырк. Вучні неаднарозова з’яўляліся пераможцамі розных конкурсаў. Яму ўласцівы творчы падыход да вырашэння розных праблем.

Настаўнік пачатковых класаў ДУА “ Сярэдняя школа №3 г.Брэста” Петравец Кацярына Мікалаеўна валодае глыбокімі ведамі ў галіне методыкі выкладання прадметаў на 1-ай ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Умела адбірае найбольш рацыянальныя спосабы вырашэння метадычных задач. Выкарыстоўвае актыўныя метады і прыёмы. Урокі яе характырызуюцца навуковасцю, высокай шчыльнасцю і прадукцыйнасцю, разнастайнасцю як па спосабе правядзення, так і па дыдактычных мэтах.

Дзядзюк Наталля Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА “ВПК яслі-сад-пачатковая школа №6 г.Брэста” выкарыстоўвае розныя метады навучання: інфармацыйна-паведамляльны, тлумачальна-ілюстрацыйны, праблемны, часткова-пошукавы. Нестандартныя формы урока з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій робяць яе ўрокі цікавымі і змястоўнымі. Спалучае работу ў парах, практыкуе розныя тыпы рашэння задач.

Клуніна Марына Васільеўна, настаўнік англійскай мовы ДУА “ Сярэдняя школа №3 г. Брэста”.Яе урок вызначаўся практычнай накіраванасцю, цэласнасцю, унутранай узаемасувяззю, аптымальнай структурай. Нагляднасць на ўроку была даволі насычанай і запатрабаванай вучнямі. Сваю работу будуе на развіцці пазнавальнай актыўнасці і камунікатыўнай кампетэнцыі.

Усе ўдзельнікі перакананы, што ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства -гэта вялікі крок наперад для любога педагога. Выйдуць у фінал найбольш падрыхтаваныя і трывалыя, тыя, хто ўмее мабілізаваць свае ўменні і ў патрэбны момант прадэманстраваць найлепшыя прафесійныя якасці. Тварыце! Верце! Здзіўляйце саміх сябе і тых, хто побач!

І памятайце, што ўдзел у конкурсе ‒ гэта аб’ектыўная ацэнка сваёй прафесійнай дзейнасці, абмен вопыту з калегамі, вопыт публічных выступленняў, адкрытых урокаў і самае галоўнае ‒ наступны прафесійны ўзровень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна стартаваў чарговы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Для большасці педагогаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика