На канікулах вучні СШ № 3 імя Я. Томкі наведалі Зімовы Універсітэт клубаў ЮНЕСКА. Штогод ён праходзіць у розных гарадах краіны. Чарговы прысвячаўся 30-годдзю Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў Беларусі і разгарнуўся на тэрыторыі нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубренок».
Нашу каманду прадстаўлялі старшыня клуба Алеся Зінькевіч, яе намеснік Аліна Шараг, а таксама Паліна Няхаева, Ангеліна Арцімовіч і я. На працягу пяці дзён удзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Кожны дзень меў сваю тэму і праходзіў пад дэвізам «Роўны навучае роўнага». Арганізатары прыпадносілі інфармацыю ў самых даступных формах.
Першы дзень прысвячаўся чатыром К: камунікацыі, крэатыву, крытычнаму мысленню і кааперацыі. Пра гэта расказаў і правёў майстар-клас па аратарскім майстэрстве трэнер па Soft skills (англ. мяккія навыкі) Аляксандр і яго памочнікі-студэнты. Другі дзень называўся «Digital day». Мы даведаліся, як не павесціся на махляроў, у якіх мэтах выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і навошта яны створаны.
На трэці дзень вучні дзявятых – адзінаццатых класаў спрабавалі весці свае раней прыгатаваныя трэнінгі. Аказалася, інфармацыя з вуснаў аднагодкаў, а яшчэ і ў гульнёвай форме, засвойваецца вельмі хутка. Ментальнаму і фізічнаму здароўю арганізатары надалі ўвагу ў чацвёрты дзень. Трэнінгі правялі студэнты медыцынскіх вну Беларусі. Мы адкрылі для сябе шмат новага па тэме.
У пяты дзень стваралі свае праекты. Да абеду прайшлі розныя трэнінгі і майстар-класы, пасля – дзеці прыдумвалі план. Мы прывезлі з сабой праект «Адраджэнне беларускай культуры», які пастараемся рэалізаваць.
Апошні дзень называўся «Успом-нім». Куратары нагадалі вучням, як пачынаўся рух клубаў ЮНЕСКА у свеце, пазнаёмілі іх з людзьмі, якія стаялі ля вытокаў у нашай краіне. Вечарам прайшоў канцэрт «Калі дружба ёсць, яна – навечна…». Развітваліся з надзеяй сустрэцца зноў. Так незабыўна правялі пачатак канікул. Невымоўныя эмоцыі запомняцца на ўсё жыццё.
Фота з архіва аўтара. Вікторыя КОНАХ, член клуба ЮНЕСКА «Адраджэнне».
На канікулах вучні СШ № 3 імя Я. Томкі наведалі Зімовы Універсітэт клубаў ЮНЕСКА. Штогод ён праходзіць у розных гарадах краіны. Чарговы прысвячаўся 30-годдзю...