У Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі нашы землякі – навучэнцы Юрацішкаўскага я/с-СШ і Бобравіцкага дз/с-СШ Арсеній Кяўра і Аляксей Садоўскі – разам з 49 навучэнцамі з усёй Гродзеншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы сталі ўладальнікамі прэміі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.
У цэрымоніі ўручэння прынялі ўдзел: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Грыгорый Ісакавіч Абалеўскі і Валянціна Пятроўна Баранава, старшыня праўлення ГА “Беларускі фонд міру” Максім Уладзіміравіч Місько, намеснік страшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Францавіч Пранюк, начальнік упраўлення адукацыі аблвынкакама Руслан Юр’евіч Абрамчык.