Прайшоў справаздачны сход раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў». 21.by

Прайшоў справаздачны сход раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў»

21.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7315 (Копировать)

Нядаўна раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” правяла справаздачны сход па выніках сваёй работы за 2019 год. Вёў пасяджэнне старшыня аб’яднання Валерый Інакенцьевіч Ан.

Як вядома, у мінулым годзе адзначалася знакавая дата — 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. План асноўных мерапрыемстваў арганізацыі быў прымеркаваны менавіта да гэтай знакавай даты.

Вялікі аб’ём работы правялі актывісты раённай арганізацыі па добраўпарадкаванні сквера і прылеглай тэрыторыі да сядзібы Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына.

У мінулым годзе адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам і рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці”.

27 ліпеня ў межах падпісанага пагаднення расійская дэлегацыя наведала наш раён. Такім чынам, адбылася рэалізацыя патрыятычнага аўтапрабега па праекце “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці”. Расіян сустрэлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і Беларускага саюза афіцэраў. Адбылася сумесная гутарка, наведванне ў гарадскім пасёлку помнікаў і абеліскаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, ускладанне кветак да іх.

Восенню прайшоў раённы турнір па таэквандо, прысвечаны памяці Героя Савецкана Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Кіраўніцтва раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” заснавалі кубкі “Лепшаму байцу турніра” і “За волю да перамогі”, якія старшыня арганізацыі Валерый Інакенцьевіч Ан уручыў лепшым таэквандыстам.

Беларускі саюз афіцэраў ніколі не застаецца ў баку ад правядзення рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Сёлета ў яе межах члены арганізацыі напярэдадні Новага года з памятнымі падарункамі і салодкімі пачастункамі наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу ў гарадскім пасёлку.

Як паведаміў у час дакладу Валерый Інакенцьевіч Ан, на сённяшні дзень раённая арганізацыя налічвае 82 чалавек. Гэта дзеючыя афіцэры сілавых структур, а таксама афіцэры запасу і ў адстаўцы. Сёлета папоўнілі рады арганізацыі 17 чалавек.

Па выніках 2019 года Валерый Інакенцьевіч уручыў узнагароды лепшым членам аб’яднання. Ва ўрачыстай атмасферы граматамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўню ГА “Беларускі саюз афіцэраў” адзначаны Андрэй Сяргеевіч Каштальян, Барыс Лявонцьевіч Руткоўскі, Андрэй Мечаслававіч Федуковіч. Шэраг прадстаўнікоў раённага аб’яднання атрымалі нагрудны знак “За актыўную работу”, а таксама юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Падчас пасяджэння сходу быў прыняты план работы арганізацыі на 2020 год, у якім асноўныя мерапрыемствы будуць прысвечаны 75-й гадавіне Вялікай Перамогі. У гэтай сувязі Валерый Інакенцьевіч Ан прапанаваў прыняць адпаведныя захады і хадайнічаць аб наданні імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына адной са школ гарадскога пасёлка.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_7301 (Копировать) IMG_7302 (Копировать) IMG_7303 (Копировать) IMG_7304 (Копировать) IMG_7307 (Копировать) IMG_7308 (Копировать) IMG_7309 (Копировать) IMG_7310 (Копировать) IMG_7311 (Копировать) IMG_7313 (Копировать) IMG_7314 (Копировать) IMG_7317 (Копировать) IMG_7292 (Копировать) IMG_7298 (Копировать) IMG_7299 (Копировать)

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика