У Шаркаўшчынскім РАНС прайшла ўрачыстасць да Дня выратавальніка. 21.by

У Шаркаўшчынскім РАНС прайшла ўрачыстасць да Дня выратавальніка

24.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7911 (Копировать)

21 студзеня ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае прафесійнаму святу — Дню выратавальніка. Цырымонію ўзнагароджвання лепшых работнікаў па выніках працы за мінулы год правёў намеснік начальніка РАНС па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Валерый Міхайлавіч Ліпскі.

— Паважаныя калегі, шчыра віншую вас з прафесійным святам, — звярнуўся да прысутных Валерый Міхайлавіч. — Сваёй сумленнай працай, накіраванай на барацьбу са шматлікімі стыхіямі як прыроднага так і тэхнагеннага характару, вы заслужылі павагу і аўтарытэт у грамадстве. 24 гадзіны ў суткі вы стаіце на варце бяспекі жыхароў Шаркаўшчынскага раёна. Прафесія выратавальніка-пажарнага, несумненна, з’яўляецца ганаровай і пачэснай.

Затым намеснік начальніка РАНС узнагародзіў работнікаў аддзела. Нагрудны знак “Выдатнік” атрымаў вадзіцель ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Валерый Шчабол. Грамата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях уручана  вадзіцелю ПАВЧ № 1 гарадскога пасёлка Аляксандру Майсяёнку. Падзячнае пісьмо за подпісам начальніка абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях       Сяргея Мікалаевіча Мялешкіна атрымаў вадзіцель ПАВП № 13 аг. Лужкі Віталій Мандрык.

С лепшага боку зарэкамендавалі сябе маладыя работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія зусім нядаўна прыступілі да выканання сваіх абавязкаў. У сувязі з гэтым Падзячныя лісты за подпісам начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Андрэя Мечыслававіча Федуковіча атрымалі бацькі камандзіра аддзялення ПАВП № 12 в. Варонка Марка Байкоўскага — Іван Станіслававіч і Вольга Васільеўна, вадзіцеля ПАВЧ № 1 райцэнтра Уладзіслава Кавалеўскага — Ігар Іванавіч і Аксана Віктараўна, вадзіцеля гэтай жа часці Алега Пугаўкі — Аляксандр Уладзіміравіч і Таццяна Канстанцінаўна.

Пасля непрацяглай цырымоніі ўзнагароджвання работнікі занялі свае працоўныя месцы, каб трымаць пад кантролем бяспеку шаркаўчан.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_7895 (Копировать) IMG_7896 (Копировать) IMG_7898 (Копировать) IMG_7900 (Копировать) IMG_7901 (Копировать) IMG_7902 (Копировать) IMG_7904 (Копировать) IMG_7905 (Копировать) IMG_7907 (Копировать) IMG_7909 (Копировать) IMG_7911 (Копировать) IMG_7889 (Копировать) IMG_7890 (Копировать) IMG_7894 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика