Дождж, мокры снег і парывісты вецер прагназуюць на выходныя. 21.by

Дождж, мокры снег і парывісты вецер прагназуюць на выходныя

24.01.2020 15:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У суботу, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе -1...+4, удзень чакаецца 1-6 вышэй за нуль.

26 студзеня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны магчымыя невялікія ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. 
Уначы тэрмометры пакажуць -3...+2, удзень будзе ад 0 да 5 са знакам "плюс".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика