Объясняет специалист: как решить земельные споры?
24.01.2020
—
Разное
|
Хоць у апошні час паміж людзьмі паўстае меней зямельных спрэчак, аднак яны здараюцца. І трэба ведаць, куды звяртацца за іх вырашэннем: адпаведна заканадаўству гэта можа быць мясцовы выканаўчы камітэт або суд. Толькі апошні паставіць кропку над “і” ў спрэчках, звязаных з правам прыватнай уласнасці на зямельныя ўчасткi, іх спадчынай; калі яны паўсталі паміж удзельнікамі сумеснага домаўладання (у тым ліку спрэчкі аб парадку карыстання ўчасткам) ці асобамі, якія маюць капітальныя пабудовы ў агульнай уласнасці (у тым ліку спрэчкі аб памерах доляў у праве на зямельны ўчастак). Іск падаецца ў суд па месцы знаходжання ўчастка. Спрэчкі, якія не адносяцца да вышэйпрыгаданых, разглядаюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі па заяве аднаго з зацікаўленых бакоў, а таксама па звестках арганізацыі па землеўпарадкаванні, калі пры афармленні правазасведчвальных дакументаў на ўчастак гаспадар сумежнага адмаўляецца падпісваць акт аб азнаямленні з фіксаванай мяжой. Спрэчка разглядаецца ў прысутнасці зацікаўленых бакоў, якім паведамляецца пра час і месца разгляду не пазней чым за тры дні да яго. І адкладаецца ў выпадку няяўкі аднаго з бакоў, калі ад яго не паступіла заява аб разглядзе спрэчкі пры яго адсутнасці – пры паўторнай няяўцы аднаго з бакоў без уважлівай прычыны разгляд спрэчкі не адкладаецца. У райвыканкаме і сельвыканкамах утвораны камісіі па падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядзе зямельных спрэчак, у прыватнасці, актаў абследавання зямельных участкаў, картаграфічных матэрыялаў, а таксама запыт іншых звестак, дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах і якія адлюстроўваюць лёс спрэчных зямельных участкаў. Кожны з бакоў мае права знаёміцца з матэрыяламі спрэчкі, рабіць з іх выпіскі або здымаць копіі, прадстаўляць дакументы і іншыя доказы, заяўляць хадайніцтвы, даваць вусныя і пісьмовыя тлумачэнні з занясеннем іх у пратакол работы камісіі. Мясцовы выканаўчы камітэт на працягу 5 працоўных дзён пасля прыняцця рашэння па зямельнай спрэчцы накіроўвае яго зацікаўленым асобам. Яно можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы камітэт ці суд на працягу аднаго месяца з дня атрымання копіі рашэння па зямельнай спрэчцы. Таксама вырашаюцца райвыканкамам спрэчкі, калі дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельных участкаў прызнана судом несапраўднай – з такімі іскамі ў суд можа звяртацца любы з зацікаўленых бакоў. Калі ў ходзе разгляду выканкамам зямельнай спрэчкі ўзнікае маёмасная, то спачатку ў судовым парадку вырашаецца яна. Л.АНДРЭЙЧЫК, начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хоць у апошні час паміж людзьмі паўстае меней зямельных спрэчак, аднак яны здараюцца. І трэба ведаць, куды звяртацца за іх вырашэннем: адпаведна заканадаўству...
|
|