Выстаўленыя абвінавачанні за выбух на "Магілёўдрэве", ад якога загінуў чалавек
27.01.2020 13:42
—
Разное
|
Пасля выбуху на "Магілёўдрэве" / sk.gov.by Следчы камітэт завяршыў расследаванне па выніках выбуху на "Магілёўдрэве", У выніку выбуху, які здарыўся 25 верасня 2018 года, пацярпелі сем чалавек. Крыху пазней 53-гадовая работніца завода памерла ў лякарні ад атрыманых траўмаў. Два чалавекі атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Шкода аАбсталяванню і будынку мэблевага цэха ацэненая больш як на 23 тысячы рублёў. Следства выявіла, што ў 2013 годзе адбылася мадэрнізацыя мэблевага цэха, і там прадугледжвалася выкарыстанне выбухапажаранебяспечных лакаў на воднай аснове. У 2017 годзе два мэблевыя цэхі №1 і №3 былі аб'яднаныя ў адзін — паводле загаду галоўнага інжынера, які выконваў абавязкі гендырэктара ААТ "Магілёўдрэў". Пры гэтым ён не забяспечыў неабходныя працэдуры, унясенне зменаў у праектную дакументацыю і выкананне мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы. Пасля аб'яднання ў цэху №3 сталі выкарыстоўваць выбухапажаранебяспечныя нітралакі, на якія не была разлічаная сістэма вентыляцыі. У выніку ў вентыляцыйнай сістэме назапасілася небяспечнай парапаветраная сумесь, якая загарэлася, а потым выбухнула. Акрамя галоўнага інжынера за выкананне правілаў пажарнай бяспекі вадказваў начальнік мэблевага цэха. Паведамляецца, што ён больш за год не прымаў мер для ліквідацыі парушэнняў. Не прымаў ніякіх мераў і намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях УП "БР Кансалт", з чыёй ініцыятывы былі аб'яднаныя два цэхі. У выніку следчыя абвінавацілі 38-гадовага былога галоўнага інжынера і 46-гадовага былога начальніка мэблевага цэха ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. А намесніку дырэктара па тэхнічных пытаннях УП "БР Кансалт" выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці. З усіх трох узятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля выбуху на "Магілёўдрэве" / sk.gov.by Следчы камітэт завяршыў расследаванне па выніках выбуху на "Магілёўдрэве", паведамляе прэс-служба ведамства. У выніку...
|
|